Яраслаў Качыньскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ярослаў Качыньскі)
Jump to navigation Jump to search
Яраслаў Качыньскі
Jarosław Kaczyński
02019 0212(1) Die Partei-Pilger zum Geburtsort des heiligen Andreas Bobola.jpg
Яраслаў Качыньскі 2019
сцяг
13-ы Прэм'ер-міністр Польшчы
14 ліпеня 2006 — 9 лістапада 2007
Прэзідэнт Лех Качыньскі
Папярэднік Казімеж Марцінкевіч
Пераемнік Дональд Туск
 
Партыя Права і справядлівасць
Адукацыя
Дзейнасць палітык, акцёр, адвакат, прафсаюзны дзеяч
Месца працы
Веравызнанне Каталіцызм
Нараджэнне 18 чэрвеня 1949(1949-06-18) (71 год)
Варшава
Бацька Раймунд Качыньскі[d]
Маці Ядвіга Качыньская[d]
Жонка Не жанаты
 
Аўтограф Jarosław Kaczyński Signature.svg
 
Узнагароды
St. George's Order of Victory

Яраслаў Аляксандр Качыньскі (польск.: Jarosław Aleksander Kaczyński; нар. 18 чэрвеня 1949, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Польшчы 14 ліпеня 200616 лістапада 2007.

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1980-я удзельнічаў у дзейнасці незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», у 1989-1991 рэдагаваў яго цэнтральную газету Tygodnik Solidarność. Качыньскі разам з братам быў адным з заснавальнікаў кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». На парламенцкіх выбарах 2005 года «Права і справядлівасць» разам з іншымі правымі партыямі атрымала большасць галасоў, і прадстаўнік партыі Казімеж Марцінкевіч стаў прэм'ер-міністрам. 14 ліпеня 2006 на пасаду прэм'ер-міністра быў зацверджаны Яраслаў Качыньскі. Адначасова прэзідэнтам Польшчы быў яго брат Лех Качыньскі.

Яраслаў адышоў у адстаўку пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2007 года перамагла «Грамадзянская платформа» Дональда Туска.