Янка Раманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Раманоўскі)
Янка Раманоўскі
Дата нараджэння 24 жніўня 1928(1928-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1974(1974-06-25) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Маці Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Член у
Узнагароды

Янка (Іван Юльянавіч) Рамано́ўскі[1] (24 жніўня 1928, Мінск — 25 чэрвеня 1974, Мінск) — беларускі мастак; пляменнік Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 жніўня 1928 года ў Мінску. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы.[2]

Правёў сваё дзяцінства побач з Янкам Купалам: з нараджэння і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Мінску і на дачы ў Ляўках.[3] Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была звязана з адлюстраваннем жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках.

Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросце ў Мінскай студыі юных дараванняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Мінску. З 1953 па 1959 гады вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе набыў спецыяльнасць мастака-графіка. Член Саюза мастакоў Беларусі, Я. Раманоўскі неаднойчы выбіраўся ў яго кіруючыя органы. З 1969 года і да канца жыцця працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР.[4]

Памёр 25 чэрвеня 1974 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыпломная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы серыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазіцый, але пазней у сваім развіцці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсленасць у напрамку партрэту.[4] Працаваў у разнастайнай тэхніцы: жывапіс, літаграфія, лінагравюра, акварэль, гуаш, аловак, вугаль).[3] Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт[5]

Постаць[правіць | правіць зыходнік]

" Янка Раманоўскі вытанчанасцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псіхалагічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы
Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасвіць аблокі»[6]
"
" Прастата і шчырасць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасцю, і не тая шчырасць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку
Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[7]
"

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 170.
  3. а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  4. а б Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3.
  5. Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 12.
  6. Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.
  7. Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 169.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шалянкова І. М. Рамано́ўскі Янка (Іван Юльянавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 294—295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог / Склад. і прадмова Р. Віткоўскі. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — 12 с.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с. ISBN 5-340-0139-1.
  • Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я. Купалы, Міжнар. фонд Я. Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003.
  • Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 167—174.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 1, 12.
  • Раманоўская Ядвіга. Мастак з роду Купалы / Газета «Літаратура і мастацтва». — 21 мая 2004 года. — С. 14.