Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Установа называецца "Мастацкі музей", часам Віцебскі мастацкі музей, але ніколі не Віцебскі АБЛАСНЫ мастацкі музей |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
}} |
}} |
||
[[File:Волки нагоняют.jpg|thumb|250px|{{нп3|Мікалай Ягоравіч Свярчкоў|М. Я. Свярчкоў|ru|Сверчков, Николай Егорович}} «Ваўкі наганяюць», 1864]] |
[[File:Волки нагоняют.jpg|thumb|250px|{{нп3|Мікалай Ягоравіч Свярчкоў|М. Я. Свярчкоў|ru|Сверчков, Николай Егорович}} «Ваўкі наганяюць», 1864]] |
||
'''Віцебскі |
'''Віцебскі мастацкі музей''' — філіял [[Віцебскі абласны краязнаўчы музей|Віцебскага абласнога краязнаўчага музея]]. Заснаваны [[27 лютага]] [[1992]] г. у г. [[Віцебск]]у паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 [[2006]] г. загадчыца філіяла В. І. Акуневіч. |
||
Асноўны фонд музея ([[2008]]) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м². |
Асноўны фонд музея ([[2008]]) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м². |
Версія ад 02:05, 3 чэрвеня 2014
Віцебскі абласны мастацкі музей | |
---|---|
Заснаваны | 1992 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Леніна, 32 |
Дырэктар | В.І. Акуневіч |
ratusha.by/mastacki-muze… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віцебскі мастацкі музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27 лютага 1992 г. у г. Віцебску паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла В. І. Акуневіч.
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м².
Архітэктура і гісторыя будынка
Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. (архітэктар І. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр'еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.
У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.
Калекцыя
У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, М. Свярчкова, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, В. Пярова, І. Шышкіна, І. Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Заранкі, І. Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: І. Пэна, З. Азгура, А. Бразера, С. Гершова, Л. Лейтмана, Я. Мініна, А. Рома, Л. Рана, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі.
Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.
Літаратура
- Акуневіч, В. І. Віцебскі мастацкі музей / В. І. Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 178—180.
- Віцебскі абласны мастацкі музей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 643.
Спасылкі
- Мастацкі музей (руск.)