Дэмакратыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:


Рускі філосаф Павал Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладздзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».
Рускі філосаф Павал Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладздзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».

== Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы ==
Сучаснае паняцце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і [[воля (права)|волі]]:

* [[Свабода слова|свабоду слова]] пры наяўнасці адказнасці за выкарыстанне дадзенага права;
* волю [[веравызнанне|веравызнання]] і адпраўлення веры, рэлігійных культаў і абрадаў;
* аддзяленне [[рэлігія|рэлігіі]] ад дзяржавы і [[школа|школы]];
* волю выбара мовы міжасобасных зносінаў;
* незалежнасць друка і іншых [[сродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]] (уключаючы тэлебачанне);
* дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
* грамадзянскі, грамадзкі і парламенцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбяспекі і іншымі сілавымі структурамі
* права грамадзяніна на вольнае атрыманне і распаўсюджванне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасьці органаў улады і кіравання;
* волю творчасці і творчага самавыяўлення, і ў прыватнасці волю выраза меркаванняў;
* волю мірных збораў, шэсьцяў, мітынгаў і дэманстрацый;
* волю саюзаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам;
* права грамадзян вольна аб’ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадзкія арганізацыі, групы, саюзы і палітычныя партыі;
* гарантыі асабістай недатыкальнасці грамадзян;
* права чалавека на жыццё, асабістую волю і [[Бяспека|бяспеку]];
* права [[прыватная ўласнасць|прыватнай уласнасці]], гарантыі яе недатыкальнасці і права на волю не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
* незалежнасць і бесстароннасць суда;
* права чалавека на сумленны і аб’ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэнні рэальнай спаборнасці бакоў абвінавачвання і абароны і строгім захаванні прэзумпцыі невінаватасці
* строгае захаванне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады
* адказнасць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
* абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць эканамічных суб’ектаў, грамадзян, грамадзкіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфесій, органаў мясцовага самакіравання
* моцнае [[мясцовае самакіраванне]]
* развітое грамадзянскае грамадзтва
* развітыя інстытуты парламентарызму, уключаючы парлямэнцкія расследаванні
* усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забесьпячэнні рэальнага раўнапраўя і спаборнасці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм
* дзяржаўныя гарантыі унутрапартыйнай і унутрапрафсаюзнай дэмакратыі, у прыватнасці гарантыі вольнага існавання унутрапартыйных фракцый і захаванні вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта не можа з'яўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах.


== Сучасныя тэорыі дэмакратыі ==
== Сучасныя тэорыі дэмакратыі ==

Версія ад 00:30, 22 сакавіка 2018

Дэмакратыя (грэч. δημοκρατία — «улада народа»), від палітычнага ладу дзяржавы або палітычнай сістэмы грамадства, пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе (прамая дэмакратыя), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з'яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтэрасаў у часе. Паколькі ідэал народаўладздзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэнням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодздзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва унітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).

Гісторыя

Антычнасць

Тэрмін «дэмакратыя» ўпершыню з'явіўся ў старажытнагрэцкай палітычнай і філасофскай думцы. Як правіла, першымі дэмакратыямі лічацца старажытнагрэцкія гарады-дзяржавы ў Атэнах, створаныя на чале з Клейстэнам ў 507 годзе да нашай эры. Клейстэна называюць «бацькам атэнскай дэмакратыі»[1]. Атэнскі філосаф Платон супрацьпастаўляў дэмакратыі, сістэму «рэгулюючага кіравання», з альтэрнатыўнымі сыстэмамі манархіі (кіраванне аднаго чалавека), алігархіі (кіраванне малага класа эліты) і тымакратыі (кіраванне класа ўласнікаў). Сёння класычная атэнская дэмакратыя, на думку многіх, з'яўлялася прамой дэмакратыяй. Першапачаткова гэтая форма ўлады мела дзве адметныя асаблівасці: па-першае, выбар па жэрабі для звычайных грамадзянаў на пасады дзяржаўных установаў і судоў і, па-другое, сход усіх грамадзянаў[2]. Усе грамадзяне мелі права выступаць і галасаваць на сходзе, дзе ўсталёўваліся законы горада-дзяржавы. Тым не менш, атэнскімі грамадзянамі з'яўляліся толькі мужчыны, якія нарадзіліся ад атэнскіх бацькоў і мелі ўзрост большы за 20 гадоў. Усе жанчыны, рабы, замежнікі і мужчын ува ўзросце да 20 гадоў правы грамадзянаў ня мелі. З прыкладна 200—400 тысячаў жыхароў налічвалася толькі 30—60 тысячаў грамадзянаў. Абраныя генералы часцяком мелі значны ўплыў на сходах. Гэтак Перыкл быў дэ-факта шмат гадоў палітычным лідэрам Атэнаў, падчас перыяду, калі яго абіралі на дзяржаўныя пасады агулам 15 гадоў запар.

Іншыя перыяды

З ускладненнем дзяржаўных задачаў, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая манархічнымі формамі кіравання. У цяперашні час дэмакратычнае кіраванне звычайна носіць форму заходняй еўрапейскай прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «ліберальная дэмакратыя». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі Жан-Жак Русо (17121778), Джон Лок (16321704) і Мантэск’ё (16891755). Развіццё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекта з інжынерыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасцяў з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасць да яе прамых формаў.

Рускі філосаф Павал Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладздзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».

Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы

Сучаснае паняцце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і волі:

  • свабоду слова пры наяўнасці адказнасці за выкарыстанне дадзенага права;
  • волю веравызнання і адпраўлення веры, рэлігійных культаў і абрадаў;
  • аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы і школы;
  • волю выбара мовы міжасобасных зносінаў;
  • незалежнасць друка і іншых сродкаў масавай інфармацыі (уключаючы тэлебачанне);
  • дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
  • грамадзянскі, грамадзкі і парламенцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбяспекі і іншымі сілавымі структурамі
  • права грамадзяніна на вольнае атрыманне і распаўсюджванне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасьці органаў улады і кіравання;
  • волю творчасці і творчага самавыяўлення, і ў прыватнасці волю выраза меркаванняў;
  • волю мірных збораў, шэсьцяў, мітынгаў і дэманстрацый;
  • волю саюзаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам;
  • права грамадзян вольна аб’ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадзкія арганізацыі, групы, саюзы і палітычныя партыі;
  • гарантыі асабістай недатыкальнасці грамадзян;
  • права чалавека на жыццё, асабістую волю і бяспеку;
  • права прыватнай уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і права на волю не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
  • незалежнасць і бесстароннасць суда;
  • права чалавека на сумленны і аб’ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэнні рэальнай спаборнасці бакоў абвінавачвання і абароны і строгім захаванні прэзумпцыі невінаватасці
  • строгае захаванне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады
  • адказнасць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
  • абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць эканамічных суб’ектаў, грамадзян, грамадзкіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфесій, органаў мясцовага самакіравання
  • моцнае мясцовае самакіраванне
  • развітое грамадзянскае грамадзтва
  • развітыя інстытуты парламентарызму, уключаючы парлямэнцкія расследаванні
  • усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забесьпячэнні рэальнага раўнапраўя і спаборнасці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм
  • дзяржаўныя гарантыі унутрапартыйнай і унутрапрафсаюзнай дэмакратыі, у прыватнасці гарантыі вольнага існавання унутрапартыйных фракцый і захаванні вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта не можа з'яўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах.

Сучасныя тэорыі дэмакратыі

  • Партысіпацыённая
  • Плебісцытарная
  • Плюралістычная
  • Рынкавая
  • Сацыялістычная (сацыял-дэмакратыя)
  • Паліархія
  • Інфармацыйная

Функцыі дэмакратыі

Эфектыўнае дужанне з завышанай самаацэнкай грамадзкіх лідараў вынікаў сваёй дзейнасці. Аб’ектыўную адзнаку якасці грамадзкага кіравання можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах вольных камунікацый. Мэтапакладанне — дэмакратыя прымушае палітычных лідараў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глябальных мэт разьвіцця. Адсутнасьць дэмакратыі можа прывесці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалагічную мэту вышэй жыццяў суайчыннікаў па міма іх волі. Прылада палітычных узгадненняў, забяспечвае змену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалагічнага дужання на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту змяняюць з выкарыстаннем грубіянскай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым пэрыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухіленьня застою ў разьвіцці.

Дэмакратыя ў Беларусі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае жаданне народа Беларусі забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

Літаратура

  • Чарнаўскі, Д.С. Сынэргетыка і інфармацыя (дынамічная тэорыя інфармацыі). — М.: Едиториал УРСС, 2004. — 288 с. — ISBN 5-354-00241-9.


Шаблон:Polit-stub

  1. R. Po-chia Hsia, Lynn Hunt, Thomas R. Martin, Barbara H. Rosenwein, and Bonnie G. Smith. The Making of the West, Peoples and Cultures, A Concise History. — Boston and New York: Bedford/St. Martin’s, 2007. — Vol. I: To 1740. — С. 44.
  2. Grinin L. E. Early State and Democraсy. socionauki.ru