Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 26
Славутасць | |
Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 26 | |
---|---|
52°05′52″ пн. ш. 23°41′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 |
Асабняк — будынак у Брэсце, размешчаны на рагу вуліц Міцкевіча і Савецкай, 26/13.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Разам з аналагічным асабняком па вуліцы Міцкевіча, 22 пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы. Належалі заможнаму роду Ягмінаў. Магчыма, асабнякі пабудаваў адзін з найбольш прагрэсіўных і адукаваных прадстаўнікоў гэтага роду Павел Ягмін (1794—1865), які таксама ўзвёў на той час арыгінальную рэзідэнцыю ў в. Вістычы пад Брэстам[1].
У 1999—2000 гг. праведзена рэстаўрацыя будынкаў[1].
У наш час у будынку размяшчаецца псіханеўралагічны дыспансер.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Мае аналагічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з асабняком па вуліцы Міцкевіча, 22, разам з якім вызначае фронт забудовы вул. Міцкевіча[2].
Мае сіметрычную кампазіцыю: цэнтральная частка двухпавярховая, 2 бакавыя — аднапавярховыя. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з франтонам і балконам. Уваход па лесвіцы, прыбудаванай да тарца. Унутраная планіроўка зменена[2].
Зноскі
- ↑ а б Двухпавярховыя палацы па вуліцы Міцкевіча, № 22 і 26 // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 43. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх