Перайсці да зместу

Беларуская партыя свабоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская партыя свабоды
бел.: БПС-Самаабарона
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1992
Дата роспуску 2003
Штаб-кватэра Мінск
Краіна
Ідэалогія кансерватызм
нацыяналізм
Колькасць членаў 1000 (200 у Мінску[1])
Дэвіз «Жыве Нацыянальная Рэвалюцыя!»
Партыйны друк «Za volu» (1995—?)
«Наш шлях»
«Нацыя»
Сайт bps-88.narod.ru

Белару́ская Па́ртыя Свабо́дыбеларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку. Лідар — Сяргей Іванавіч Высоцкі. Іншыя асобы партыі: Юрый Карэтнікаў, Сяргей Пецюкевіч, Васіль Парфянкоў і Славамір Адамовіч.

Актывісты БПС.

БПС была заснавана ў 1992 групай студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута. У 1993 годзе была зладжана першая мірная дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі акцыі патрабавалі вываду расійскіх войск з Беларусі[1]. У 1995 старшыня партыі Сяржук Высоцкі быў абраны дэпутатам Гарсавету (аднак выбары былі прызнаны неадбыўшыміся), а ў 1996 — дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII-га склікання па 274-й акрузе. Байцы БПС бралі ўдзел ва ўсіх мітынгах 1996—1999 гадоў, з’яўляліся на маніфестацыях з бела-чырвона-чорнымі сцягамі і ў чорных кашулях, прапагандавалі сілавы адпор ворагам Бацькаўшчыны пад дэвізам «Да барацьбы — да перамогі!». У 2000 прайшоў з’езд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[2]. Ён і частка членаў БПС не прызнала вынікі з’езду. 9 студзеня 2001 года ў Мінску адбылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў каля помніка Янку Купалу, дзе вырашаліся фінансава-гаспадарчыя праблемы партыі, а таксама было дамоўлена, што не будзе правакацыяў ні з аднаго, ні з другога боку.[3] У 2003 кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасці сяброў у новаствораны «Правы альянс». Сяргей Высоцкі быў затрыманы 11 ліпеня 2008 года па справе выбуху 4 ліпеня ў Мінску.[4]

Зноскі

  1. а б Аляксей Знаткевіч // ARCHE Пачатак. 3 −2001, С.50
  2. Партии: «Белорусская партия свободы» раскололась (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета (19 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2017. Праверана 23 лістапада 2013.
  3. Севярын Квяткоўскі.. Незарэгістраваная арганізацыя пад назвай Беларуская партыя Свабоды працягвае распадацца на дзьве асобныя суполкі(недаступная спасылка). TUT.BY (19 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018. Праверана 14 верасня 2018.
  4. Затрыманы Сяргей Высоцкі, былы кіраўнік Беларускай партыі свабоды. euroradio.fm (11 ліпеня 2008). Праверана 14 верасня 2018.