Васілій II Балгарабойца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілій II Балгарабойца
Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος
Васілій II, якога карануюць анёлы. Мініяцюра Псалтыра Васілія II (Venet. Marc. Ms. gr. 17. Fol. 3r).
Васілій II, якога карануюць анёлы.
Мініяцюра Псалтыра Васілія II (Venet. Marc. Ms. gr. 17. Fol. 3r).
Візантыйскі імператар
963 — 963
Папярэднік Раман II
Пераемнік Нікіфар II
Візантыйскі імператар
976 — 1025
Папярэднік Іаан I Цымісхій
Пераемнік Канстанцін VIII

Нараджэнне 958
Смерць 15 снежня 1025
Месца пахавання
Род Македонская дынастыя
Бацька Раман II[d]
Маці Феафана[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць імператар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч. Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.

Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.

Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.

У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]