Перайсці да зместу

Лаўрышава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Лаўрышава)
Вёска
Лаўрышава
Лаўрышава, Свята-Успенская царква (пабудавана ў 1775 г.).
Лаўрышава, Свята-Успенская царква (пабудавана ў 1775 г.).
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Насельніцтва
  • 146 чал. (2009)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231427
Аўтамабільны код
4
Рэчка
Аўтобусны прыпынак
Лаўрышава
Аддзяленне паштовай сувязі
Лаўрышава
Лаўрышава на карце Беларусі ±
Лаўрышава (Беларусь)
Лаўрышава
Лаўрышава (Гродзенская вобласць)
Лаўрышава

Ла́ўрышава[1] (трансліт.: Laŭryšava, руск.: Лавришево) — вёска ў Шчорсаўскім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Вядомасць звязана са Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыром, адным з самых старадаўніх у Беларусі.

Размешчана па абодва бакі ад р. Валоўка, непадалёк ад яе ўпадзення ў р. Нёман; за 27 км на ўсход ад г. Навагрудка, 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лініі Баранавічы ПалескіяЛіда). Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Навагрудкам.

Назва, магчыма, паходзіць ад слова "лаўра", альбо ад імя Лаўрыш (Лаўрэнцій), якое магло быць манашаскім імем аднаго з заснавальнікаў манастыра — князя Войшалка. Сустракаюцца немясцовыя варыянты: Ла́ўрашава, Ла́ўрушава.

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння Лаўрышава. Ля берага р. Валоўка ў вёсцы знойдзены сляды паселішча, якое адносіцца да сярэдняга перыяду каменнага векумезаліту (9-е — 5-е тысячагоддзі да н. э.)[2].

У XII ст. у Панямонні ўтварылася Навагрудскае княства, у яго уваходзіла і мясцовасць, дзе размешчана Лаўрышава. У сярэдзіне XIII ст., калі для славян і балтаў узнікла пагроза з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця, гэтае княства стала часткай зямель, з якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржаваВялікае Княства Літоўскае, у далейшым яно аб’яднала ўсе княствы Беларусі і Літвы.

Войшалк засноўвае манастыр. Мініяцюра з Астэрманаўскага І-га тому Ліцэвога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расійскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя ВКЛ МіндоўгаВойшалк (вялікі князь літоўскі ў 12641267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[3]. Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.

Лаўрышаўскі манастыр з’яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ. Не пазней 1329 года для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае евангелле — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст.

Археалагічныя раскопкі ў Лаўрышаве, 2015.

Каля 1350 г. ў манастыры была пабудавана царква св. Мікалая, на сродкі князя навагрудскага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча, пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. З мэтай вывучэння манастырскага селішча ў вёсцы праводзіліся археалагічныя даследаванні, якія ў 20112015 г. вялі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст., якая суаднесена з гэтай царквой[4].

У «Вопісу дакументаў, якія адносяцца да Лаўрышаўскага манастыра» (захоўваецца ў Інстытуце рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя В. І. Вернадскага), запісана, што ўжо ў хуткім часе пасля заснавання манастыра яму належала сяло Лаўрышава, якое сфарміравалася з сялян, што паступова пасяліліся каля манастыра. Дакумент, які пацвярджае ўтварэнне вёскі, не захаваўся[5].

У 1413 г. мясцовасць увайшла ва ўтворанае Новагародскае намесніцтва Троцкага ваяводства.

Лаўрышава згадваецца ў «Абмежаванні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана намеснікам навагародскім Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». У дакуменце пазначана, што ён «писанъ у Лавришовое»[6] (старабелар.). Арыгінал дакумента не захаваўся, у копіі (1711 года) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжання з іншымі звесткамі ў дакуменце. Таму дакумент можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасля 1392 г. (пачатак вялікага княжэння Вітаўта)[5]. Даследчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складання дакумента — 1424[7].

У 1506 г. вёска ўвайшла ў Новагародскі павет, які быў утвораны ў складзе Новагародскага ваяводства (вылучана з Троцкага).

Выява XVIXVII ст. на абкладзе Лаўрышаўскага евангелля. Срэбра, чаканка. Бібліятэка Чартарыйскіх, Кракаў, Польшча.

З 1 ліпеня 1569 г. Лаўрышава ў выніку аб’яднання ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай. У 1775 г. пабудавана манастырская царква Успення прасвятой Багародзіцы, яна дзейнічае і зараз.

З 1795 г., у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі. У 1885 вёска Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні; меліся школа, царква, капліца.

У 1836 г. манастыр быў зачынены (а ў 19131915 і затым у 2007 г. адноўлены ля суседняй в. Гнесічы).

З 25 сакавіка 1918 года Лаўрышава — у абвешчанай БНР.

У Найноўшы час

[правіць | правіць зыходнік]
Свята-Успенская царква, фота да 1919 г.

З 1 студзеня 1919 — у ССРБ, з 27 лютага 1919 — у ЛБССР. Пасля савецка-польскай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. — у Польшчы, вёска Нягневіцкай гміны Навагрудскага павета. У 1938 г. пабудавана 1-павярховая школа, будынак захаваўся да нашага часу.

З 1939 г. у БССР, з 1940 цэнтр Лаўрышаўскага сельсавета Любчанскага, з 1956 — Навагрудскага раёнаў. З 1959 у Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгаса «Звязда» імя 50-годдзя СССР. У 1968 г. пабудавана няпоўная сярэдняя школа (дзейнічала да 2011). Працавалі таксама дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Паказ вырабаў Лаўрышаўскіх трыкатажных курсаў, 1937 год. Любча, Навагрудскі павет.

У вёсцы дзейнічаюць (2016 г.):

Маюцца аўтобусныя прыпынкі на маршрутах НавагрудакГнесічы, Гнесічы — Навагрудак (нештодзённыя рэйсы).

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Маслюкоў, Т. В. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве Архівавана 1 студзеня 2017. // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
  3. Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкула: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264 — 1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net. — 2008. — 27 чэрвеня.
  4. Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре (руск.) / С. Е. Рассадин // Наукові записки [Кіровоградського державного педагогічного університету ім. Володимира Винниченка]. — Серія: Історичні науки. — Выпуск 22. — Кіровоград, 2015. — С. 31—36.
  5. а б в Котельников, А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября. (руск.)
  6. Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11.Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4. (руск.)
  7. Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы(недаступная спасылка) / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.
  8. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Архівавана 24 кастрычніка 2019. // Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.