Геаграфія Вялікабрытаніі
Вялікабрытанія — астраўная дзяржава ў на паўночным захаодзе Еўропы. Плошча 242,5 тыс.кв.км. Размешчана на востраве Вялікабрытанія, паўночным усходзе Ірландыі і шэрагу меншых астравоў і архіпелагаў. Мяжуе па сушы з Ірландыяй. Пралівам Ла-Манш аддзяляецца ад Францыі, з якой мае марскую мяжу. Геаграфічна адносіцца да рэгіёна Паўночнай Еўропы або Заходняй Еўропы. Сталіца — горад Лондан
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Вялікабрытаніі: усяго — 242,495 тыс. км², на водныя аб'екты прыходзіцца 1,34 % плошчы краіны. Вялікабрытанія знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Еўропы, на Брытанскіх астравах — (востраў Вялікабрытанія і паўночна-ўсходняя частка вострава Ірландыя. Злучанаму Каралещству належыць вялікая колькасць дробных астравоў і архіпелагаў (Мэн, Нармандскія астравы) і інш. Абмываецца Атлантычным акіянам і яго морамі: Паўночным на ўсходзе, Ірландкім і Кельцкім — на захадзе. Паўднёва-ўсходняе ўбярэжжа размяшчаецца ўсяго ў 35 кіламетрах ад паўночнага берага Францыі, дзве краіны раздзеленыя пралівам Ла-Манш. Мае вельмі моцна зрэзаную берагавую лінію, 12-ую па даўжыні ў свеце.
Вялікабрытанія размешчана паміж 49° і 61°паўночнай шыраты і паміж 9° заходняй даўгаты і 2° усходняй даўгаты. Праз Грынвіцкую абсерваторыю ў Лондане праходзіць нулявы мерыдыян.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы і захадзе пераважае горны рэльеф — Паўночна-Шатландскае нагор’е і Грампіянскія горы вышынёй да 1344 м (гара Бэн-Нэвіс), сярэдневышынныя (300—800 м) Пенінскія і Кембрыйскія горы. Горы рассечаны старажытным зледзяненнем і месцамі перакрыты лававымі покрывамі. На поўдні і паўднёвым усходзе размясціліся ўзгорыстыя раўніны, складзеныя вапнякамі і мелавымі тоўшчамі, якія на ўзбярэжжах утвараюць 60-метровыя грады-ўступы. Самая нізкая кропка краіны — Фенланд (-4 м).
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Вялікабрытанія выдзяляецца паміж еўрапейскіх краін запасамі каменнага вугалю і жалезных руд. Ёй таксама належаць нафта і прыродны газ на шэльфе Паўночнага мора.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]У клімаце Брытанскіх астравоў праяўляецца ўплыў цёплага Паўночна-Атлантычнага цячэння і заходняга пераносу. Клімат умераны марскі, вільготны: з цёплымі зімамі (на захадзе — вышэй за +4 °С, на ўсходзе — ніжэй), халаднаватым летам (ад +12 °С — на поўначы, да +17 °С — на поўдні). Ападкаў да 3000 мм у год на захадзе і 600—750 мм на паўднёвым усходзе.
Унутраныя воды
[правіць | правіць зыходнік]Рэкі галоўнага вострава кароткія і шматводныя. Асноўныя артэрыі Вялікабрытаніі: Тэмза — 334 км, Северн — 310 км, Трэнт, Мерсі — 109 км, Клайд — 170 км. Рэкі злучаны сістэмай каналаў. На поўначы Англіі, у Шатландыі і Паўночнай Ірландыі шмат азёр, пераважная большасць з якіх мае ледавіковае паходжанне. Найбуйнейшыя азёры: Лох-Нес (56 км²) у Шатландыі, і Лох-Ней (Lough Neagh, 396 км²) у Паўночнай Ірландыі.
Расліннасць
[правіць | правіць зыходнік]У Старажытнасці і Сярэдневякоўі Вялікабрытанія, за выключэннем гарыстай Шатландыі і рэгіёнаў, у якіх мноства багнаў і балот, была пакрытая ліставымі лясамі з буку і дубу. Аднак праз дзейнасць чалавекасёння лясы займаюць толькі каля 1/10 часткі тэрыторыі краіны. Найбуйнейшыя лясныя масівы знаходзяцца ў Нартумберлэндзе (Northumberland), Сасексе (Sussex), Норфалку (Norfolk), Уэльсе і паўночна-ўсходняй Шатландыі. Дзе-нідзе захаваліся старажытныя рэлтіктавыя лясы, такія як Пазлвуд.
Прыкладна чвэрць плошчы Вялікабрытаніі занята верасоўнікамі і пусткамі, дзе растуць пераважна верас, чарніцы і сфагнум. На нагор'ях таксама расце сівец, у высакагорных раёнах - пераважна арктаальпійскія віды раслін. Падобная расліннасць таксама характэрная для ўсходу Паўночнай Ірландыі і Морны.
Жывёльны свет
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікабратыніі амаль не засталося буйных драпежнікаў: ваўкі, дзікі і бурыя мядзведзі былі цалкам знішчаныя. Зубры зніклі яшчэ ў Сярэдневякоўі. Найбуйнейшы сысун, які жыве ва ўмовах дзікай прыроды — высакародны алень. З драпежнікаў засталіся толькі невялікія: выдры, лісы, барсукі, гарнастаі. Ёсць 5 відаў рапух і 3 віды трытонаў, 6 відаў рэптылій (3 віды змей і 3 — яшчарак) і каля 200 відаў птушак (што тлумачыцца размяшчэннем вострава на шляху сезонных птушыных міграцый). Найболей распаўсюджаныя птушкі - вераб’і, дразды, берасцянкі, курапаткі, галубы.
Ахова прыроды
[правіць | правіць зыходнік]Сёння ў цэнтральнай частцы краіны вучоныя імкнуцца аднавіць папуляцыі буйных жывёл, завозячы звяроў з кантынентальнай Еўропы. Асушэнне балот прывяло да таго, што папуляцыі птушак сталі скарачацца, таму эколагі імкнуцца спыніць гэты працэс, ствараючы запаведнікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6.