Міхайлаўскі сквер
Міхайлаўскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Дата заснавання | 1925 |
Размяшчэнне | |
53°53′40″ пн. ш. 27°33′06″ у. д.HGЯO | |
Раён | [[Кастрычніцкі раён|Кастрычніцкі раён]] |
Метро | «Плошча Леніна» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхайлаўскі сквер — сквер у цэнтральнай частцы Мінска.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сквер знаходзіцца паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова, Кірава і Міхайлаўскім завулкам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сквер каля Віленскага кірмаша быў закладзены ў 1925 г. У 1934 г. перайменаваны ў Міхайлаўскі сквер.
У 1998 годзе адкрыты пасля рэканструкцыі (кіраўнік — арх. Барыс Юрцін). Лаўкі выкананы па індывідуальным праекце. Паводле ўспамінаў архітэктара, сквер стаў першым, дзе была выкарыстана тратуарная плітка. Шырыня пешаходных дарожак складае чатыры з паловай метра, лаўкі прыбраны ў кішэні, каб не заміналі пешаходам. Вялікія валуны былі спецыяльна выбраны і прывезены з кар’ера[1].
Закінутае бамбасховішча часоў Першай сусветнай вайны, размешчанае пад узгоркам з боку вуліцы Ленінградскай, меркавалася ператварыць у музей[1].
У скверы ў 1998 годзе на газоне была ўстаноўлена скульптурна «Незнаёмка», у 1999 — «Курыльшчык», у 2000 «Дзяўчынка з парасонам» (У. Жбанаў)[2].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Прыпынак «Міхайлаўскі сквер»: аўтобус: 5т, 192; тралейбус: 3, 20, 30
Прыпынак «Вуліца Кірава (Вакзал)»: аўтобус: 1, 3с, 5т, 35с, 43, 47, 52, 69, 79, 79д, 85с, 102, 175э, 192; тралейбус: 3, 20, 30
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юртин Б. О. Реконструкция Михайловского сквера по улице Ленинградской в Минске // Архитектура и строительство. - 2000. - № 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхайлаўскі сквер