Пераследаванне Сведкаў Іеговы
Пераследаванне Сведкаў Іеговы ўключае ў сябе дзейнасць дзяржавы па забароне альбо абмежаванню іх рэлігійнай дзейнасці, грамадзянскіх правоў, пазбаўленню свабоды, маёмасці ці жыцця, а таксама напады праціўнікаў гэтай рэлігійнай арганізацыі яе членаў ці іх маёмасць. Пераследаванні могуць адбывацца як у рэгіёне ці краіне, дзе поўнасцю або часткова забаронена дзейнасць Сведкаў Іеговы, так і там, дзе законы ніяк не абмяжоўваюць іх свабоду пакланення. Найбольш вядомымі ў гісторыі сталі пераследаванні Сведкаў Іеговы ў нацысцкай Германіі.
ХІХ стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Сведкі Іеговы з’явіліся як рэлігійная група ў 1870-х гадах у ЗША як група Міжнародных даследчыкаў Бібліі на чале з Ч.Раселам. У ХІХ ст. яе паслядоўнікі не былі распаўсюджаны па свеце, таму выпадкі пераследвання Сведкаў з боку дзяржаўных структур ці рэлігійных актывістаў былі нешматлікімі. Так у Расіі Сімяон Казлоўскі быў адпраўлены ў высылку ў 1891 годзе за пропаведзь вучэнняў Даследчыкаў Бібліі[1].
ХХ стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]У ХХ ст. актыўнае пераследванне Сведкаў Іеговы (да 1931 г. — Даследчыкаў Бібліі) пачалося з пачаткам Першай сусветнай вайны ў сувязі з адмовай членаў гэтай рэлігійнай арганізацыі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях па прычыне пазіцыі палітычнага нейтралітэту.
Падчас Першай сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікабрытаніі некалькі прызыўнікоў былі адпраўлены ў турму за адмову служыць у арміі[2].
У ЗША і Канадзе былі забаронены пэўныя публікацыі Сведкаў Іеговы, а ў 1918 г. дырэктароў Таварыства Вартавой вежы судзілі па абвінавачванню ў шпіянажы на карысць Германіі[3].
1919—1939 гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1920-х гг. паслядоўнікі вучэння Міжнародных даследчыкаў Бібліі пачалі распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе і сталі сутыкацца з процідзеяннем кліра мясцовых цэркваў і часткова — мясцовай паліцыі, звычайна па недаказаных абвінавачваннях у сувязях з камуністамі. Таксама абмежаванне ці забарона дзейнасці магла быць звязана з прыходам да ўлады таталітарнага ці аўтарытарнага рэжыму. Так Адольф Гітлер забараніў дзейнасць Сведкаў Іеговы і пачаў іх пераследаваць у Германіі неўзабаве пасля свайго прыходу да ўлады.
У СССР Сведкам Іеговы дазвалялі распаўсюджваць сваю літаратуру ў 1920-х гг., але потым забаранілі[4].
У Лацінскай Амерыцы распаўсюджанне вучэння Сведкаў Іеговы суправаджалася супрацьдзеяннем мясцовага каталіцкага духавенства, звычайна ў форме нападаў каталіцкіх актывістаў на прапаведнікаў.
У ЗША Сведкі Іеговы пачалі сутыкацца з нападамі актывістаў Амерыканскага легіёна і Каталіцкага дзеяння ў 1930 гг. Прафесар права Арчыбальд Кокс пісаў у сувязі з гэтым: «яны пачалі прыцягваць увагу і правакаваць рэпрэсіі ў 1930-х гг., калі іх празелітызм і колькасць паслядоўнікаў рэзка ўзраслі[5].» Яшчэ адна прычына нападаў у Злучаных Штатах была звязана з адмовай дзяцей Сведкаў Іеговы ўдзельнічаць у цырымоніі салютавання нацыянальнаму сцягу.
Падчас Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]У 1940 г. Брытанія і яе дамініёны (Аўстралія i Канада) забаранілі літаратуру Таварыства Вартавой вежы, але не забаранілі дзейнасць арганізацыі і свабоду веравызнання Сведкаў Іеговы. Гэтыя абмежаванні распаўсюджвалася і на калоніі Вялікабрытаніі. У ЗША па-ранейшаму Сведкі сутыкаліся з нападам натоўпу падчас прапаведніцкага служэння і арыштамі мясцовай паліцыяй. Таксама ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі некаторым Сведкам адмаўлялі ў праве на адмову ад мабілізацыі, якую звычайна прадстаўлялі рэлігійным службітам.
У краінах і тэрыторыях, захопленых Германіяй, Італіяй і Японіяй дзейнічала поўная або частковая забарона рэлігійнай дзейнасці Сведкаў Іеговы. Выключэнне склалі Грэцыя i Данія.
У ЗША на працягу 1930-1940-х гг. Сведкі Іеговы школьнага ўзросту сутыкаліся з выключэннем са школы за адмову салютаваць сцягу краіны. У 1940 г. Вярхоўны суд Злучаных Штатаў Амерыкі ў справе «Школа акругі Мінерсвіль супраць Гобціс» вырашыў, што ўдзел у патрыятычных цырымоніях з’яўляецца грамадзянскім абавязкам, які вышэй па значнасці за рэлігійныя перакананні грамадзяніна[6]. Але ў 1943 годзе ў справе «Адукацыйны савет Заходняй Вірджыніі супраць Барнет» Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што «адмова Сведкаў салютаваць сцягу нікому не шкодзіць, не парушае нічыя правы і не ўяўляе небяспекі грамадскаму парадку», а таксама «дэмакратыя патрабуе… не толькі талерантнасці большасці адносна розных вераванняў, але і поўную свабоду меншасцяў практыкаваць свае вераванні без боязі большасці[7]». Гэта судовая справа лічыцца прэцэдэнтам у пытанні практычнай рэалізацыі 1-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША і вывучаецца студэнтамі-юрыстамі[8].
Пасля Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]У Еўропе пасля ліквідацыі рэжымаў Гітлера і Мусаліні Сведкі Іеговы мелі адносную свабоду пакланення на працягу 1945—1950 гг. У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. камуністычныя ўрады савецкага блока (Албанія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Румынія, Польшча i Чэхаславакія) поўнасцю забаранілі дзейнасць Сведкаў Іеговы. Асноўнай прычынай пераследаванняў у гэтых краінах стаў палітычны нейтралітэт Сведкаў, які не дазваляў ім служыць у арміі і падтрымліваць палітычны курс мясцовых рэжымаў. Югаславія дазволіла абмежаваную дзейнасць і пэўныя элементы свабоды веравызнання. У сацыялістычных краінах Еўропы гэты падыход працягваўся да пачатку ці канца 1980-х гг.
У Заходняй Еўропе Сведкі Іеговы былі забаронены толькі ў Іспаніі i Партугаліі да адмовы гэтых краінаў ад аўтарытарызму ў пачатку 1970-х гг. Але некаторыя абмежаванні мелі месца і ў іншых краінах. Так у Нідэрландах у пачатку 1950-х гг. дзейнічалі абмежаванні на вулічны гандаль літаратурай, якія былі адменены рашэннем суда на карысць Сведкаў Іеговы[9]; таксама ў гэтай і шэрагу іншых краін Заходняй Еўропы некалькі пасляваенных дзясяцігоддзяў былі праблемы з адмовай Сведкаў ад службы ў арміі і пэўных варыянтаў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, якія скончыліся вызваленнем Сведкаў Іеговы ад абавязковай вайсковай службы на правах рэлігійных службітоў[10][11].
Краіны Афрыкі і Азіі
[правіць | правіць зыходнік]У былых калоніях еўрапейскіх дзяржаў і краінах, залежных ад Еўропы забарона дзейнасці Сведкаў Іеговы поўнасцю ці часткова была звязана, як правіла, з такімі прычынамі, як іх адмова ўдзельнічаць у нацыяналістычных i патрыятычных цырымоніях (Мазамбік[12]), далучацца да палітычнай партыі дзеючага прэзідэнта (Малаві[13]) альбо арыентацыя краіны на камунізм (Бенін[14], КНР), ці ісламскі фундаменталізм (Іран).
У Лацінскай Амерыцы ў 1940-1980-я гг. актыўнае процідзеянне Сведкам Іеговы было пераважна з боку суперпрэзідэнцкіх рэжымаў: Трухілья ў Дамініканскай рэспубліцы[15], Перона ў Аргенціне[16], Піначэта ў Чылі, Кастро на Кубе[17], і ўраду сандыністаў ў Нікарагуа[18].
У 1990-я гады
[правіць | правіць зыходнік]Падчас 1990-х гг. сітуацыя з правамі Сведкаў Іеговы палепшылася ў многіх краінах свету, дзе яны былі раней забаронены. У краінах былога СССР Сведкі, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі савецкай улады, былі рэабілітаваны, а іх рэлігійная дзейнасць была легалізавана. У Кітае, В’етнаме і Інданезіі афіцыйная забарона дзейнасці юрыдычных структур гэтай рэлігійнай арганізацыі перастала суправаджацца пераследаваннем яе паслядоў за іх перакананні.
У 1992—1994 гг. у Балгарыі Сведкі Іеговы сутыкаліся з процідзеяннем паліцыі і мясцовай улады, але пасля афіцыйнага прызнання іх права на свабоду веравызнання, члены гэтай рэлігійнай арганізацыі сутыкаліся толькі з асобнымі выпадкамі дыскрымінацыйных законаў у пэўных гарадах краіны і нападамі актывістаў ультраправага руху.
У 1994 г. Эрытрэя забараніла ўсе рэлігіі, акрамя чатырох асноўных, на сваёй тэрыторыі. Пасля гэтага Сведкаў Іеговы пачалі затрымліваць і адпраўляць у турму незалежна ад полу і ўзросту[19][20]. Гэта палітыка працягваецца і ў ХХІ стагоддзі[21] [22][23][24]
З 1938 па 1992 г. у Грэцыі дзейнічалі законы, якія забаранялі празелітызм. У сувязі з гэтым у азначаны перыяд 19147 грэчаскіх Сведкаў затрымлівалі засваю прапаведніцкую дзейнасць, а потым штрафавалі ці адпраўлялі ў высылку альбо ў турму[25]. Таксама адмова Сведкаў Іеговы ад армейскай службы прыводзіла да іх турэмнага зняволення і нават аднаго смяротнага выраку, замененага пазней на некалькі год турмы[26][27]. Пасля таго, як Еўрапейскі суд па правах чалавека неаднаразова пацвердзіў права Сведкаў Іеговы Грэцыі на свабоду вераызнання, вышэй азначаныя праблемы паступова зніклі да канца 1990-х гг[28].
У такіх краінах былога СССР, як Арменія, Азербайджан, Беларусь, Туркменістан і Узбекістан у 1990-х гг і далей Сведкі Іеговы сутыкаліся пераважна з праблемай адмовы ў праве на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і крытыкай іх вучэнняў у СМІ.
У 1997 г. пачалася хваля судовых разбіральніцтваў супраць Сведкаў Іеговы ў Расіі.
З 1998 г. пачаліся напады на Залы Царствы і жылыя дамы Сведкаў Іеговы ў Грузіі з боку альтэрнатыўных праваслаўных актывістаў. Гэта праблема скончылася пасля змены ўлады ў выніку Рэвалюцыі ружаў (2003), калі арганізатараў і ўдзельнікаў такіх пагромаў пачалі адпраўляць у турму, і пазней урад Грузіі прынёс афіцыйныя прабачэнні ахвярам дыскрымінацыі[29].
ХХІ стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі 2001—2022 гг.
[правіць | правіць зыходнік]У першыя два дзясяцігоддзі ХХІ ст. Сведкі Іеговы сутакаліся з процідзеяннем рэлігійных апанентаў у асобных штатах Індыі, што выражалася ў нападах натоўпу і часам адмовы паліцыі прымаць заявы ад пацярпелых і праводзіць следства.[30]. У Давангеры 20 снежня 2011 г. натоўп індуістаў напаў на дом, дзе знаходзіліся дзве жанчыны са Сведкаў Іеговы. Паліцыя падтрымала хуліганаў і затрымала пацярпелых жанчын у абвінавачванні ў блюзнерстве[31]. 6 снежня 2011 г. у г. Мадыкеры (штат Карнатака) тры Сведкі падвергліся нападу натоўпу і зноў паліцыя заняла бок хуліганаў[32].
Дзейнасць Сведкаў Іеговы забаронена ў Сінгапуры з 1972 г., пераважна па прычыне іх адмовы ўдзельнічаць у патрыятычных цырымоніях і служыць у арміі[33][34]. У 1990-х адбылося некалькі выпадкаў арыштаў вернікаў за правядзенне набажэнстваў і валоданне літаратурай Таварыства вартавой вежы, а таксама перакладам Бібліі, зробленым Сведкамі Іеговы[35][36]. У 2000-10-х гг. дыскрымінацыя Сведкаў Іеговы выражалася пераважна ў выключэнні са школ вучняў, звальненні з работы дзяржслужачых, а ў турму адпраўлялі пераважна за адмову ў абавязковай армейскай службе.
11 кастрычніка 2007 года ў Таджыкістане была забаронена дзейнасць Сведкаў Іеговы на падставе адмовы ад удзелу ў вайсковай службе і веры ў ісціннасць сваёй рэлігіі, пасля чаго вернікі сутыкнуліся з арыштамі, турэмным зняволеннем, дэпартацыяй, штрафамі. Камітэт па правах чалавека ААН вынес некалькі рашэнняў 7 ліпеня і 7 верасня 2022 г паводле якіх Таджыкістан абавязаны аднавіць рэгістрацію рэлігійнага аб’яднання Сведкаў і выплаціць кампенсацыю пацярпелым ад пераследванняў[37].
У Расіі пераследванні Сведкаў Іеговы аднавіліся ў канцы 2000-х гг. пасля змены ў заканадаўстве па працідзеянню экстрэмізму. На падставе новых законаў спачатку былі забаронены некаторыя выданні, а ў 2017 г. Вярхоўны суд Расіі забараніў дзейнасць юрыдычных структур Сведкаў Іеговы. У сувязі з пераследаваннем Сведкаў Іеговы ў азначаны час адбыліся некалькі судовых рабіральніцтваў, якія набылі міжнародны рэзананс:
- Справа Дэніса Крыстэнсена;
- Суд над Перакладам новага свету;
- Судовы працэс над Сведкамі Іеговы ў Таганрогу.
Па прыкладу Расіі забаранілі дзейнасць Сведкаў Іеговы Паўднёвая Асеція (2017) і ДНР (2018).
У 2016—2019 гг. з увядзеннем альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў Арменіі, Беларусі і Паўднёвай Карэі прызыўнікоў з ліку Сведкаў Іеговы перасталі прыцягваць да крымінальнай адказнасці за адмову ад вайсковай службы. Але праблема адсутнасці АГС застаецца для Сведкаў Іеговы і іншых пацыфістаў у Туркменістане[38][39], Азербайджане, Турцыі і Таджыкістане[40]. Таксама права Сведкаў Іеговы на свабоду сходаў застаецца абмежаваным у Туркменістане[41][42], Узбекістане і Таджыкістане[43][44]. У Казахстане, Кыргызстане, Азербайджане і Беларусі за 2010-я гг. Сведкі Іеговы сутыкаліся з пераследаваннем асобных вернікаў і зрывам некаторых рэлігійных сустрэч[45].
У кастрычніку, лістападзе і снежні 2020 года ЕСПЧ прыняў рашэнні па некалькіх судовых разбіральніцтвах паміж некаторымі Сведкамі Іеговы з Азербайджана і Украіны, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй, паводле якіх гэтыя дзве краіны мусілі выплаціць ім грашовую кампенсацыю[46].
16 ліпеня 2020 года падчас судовага слухання Канстытуцыйным судом Эквадора справы аб пераследванні Сведкаў Іеговы гарадка Сан-Хуан-дэ-Ілуман мясцовым самакіраваннем і святаром юрысты Сведкаў Іеговы ўпершыню ўдзельнічалі ў справе па відэасувязі ў якасці экспертаў[47].
Узброеныя напады на Сведкаў Іеговы ў 2023 г.
[правіць | правіць зыходнік]9 сакавіка 2023 года на вуліцы Дыльбёгэ ў горадзе Гамбург (ФРГ) адбыўся ўзброены напад былога Сведкі Іеговы на Залу Царства, дзе ён забіў 7 чалавек, параніў яшчэ 25 і скончыў жыццё самагубствам.
29 кастрычніка 2023 года ў г. Керала (Індыя) ў месцы правядзення рэгіянальнага кангрэса Сведкаў Іеговы ўзарваліся 3 бомбы, у выніку чаго 8 чалавек загінулі ці памерлі ад ран пазней і яшчэ каля 50 чалавек атрымалі раненні. Быў затрыманы падазроны ў ажыццяўленні злачынства. Пасля тэракту індыйскі філіял Сведкаў Іеговы правёў спецыяльнае мерапрыемства прысвечанае суцяшэнню пацярпелых ад гэтай трагэдыі[48].
Пазбаўленне дзяржаўнай рэгістрацыі ў Нарвегіі 2022—2024 гг.
[правіць | правіць зыходнік]22 снежня 2022 губернатар Осла і Вікена аб’явіў аб рашэнні пазбавіць рэгістрацыі аб’яднанне Сведкаў Іеговы ў Нарвегіі. 30 снежня 2022 г. акружны суд Осла прыпыніў працэдуру пазбаўлення рэгістрацыі аб’яднання да разгляду справы судом[49]. 4 сакавіка 2024 г. акружны суд Осла пакінуў у сіле рашэнне аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі аб’яднання Сведкаў Іеговы. Гэта азначае пазбаўленне дзяржаўных субсыдый, якія даюцца ўсім зарэгістраваным рэлігійным арганізацыям, і адсутнасць права рэгістраваць шлюбы прадстаўнікамі дадзенай канфесіі[50]. Прычынай пазбаўлення рэгістрацыі стала пазіцыя Сведкаў Іеговы наконт выключэння са сходу нераскайваючыхся грэшнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі намераны абскардзіць рашэнне суда.
Зноскі
- ↑ Россия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г.
- ↑ Сто лет назад: 1917 год // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2017 г., с. 172-76
- ↑ Обвинение в шпионаже // Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога, с. 642—677
- ↑ Россия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г.
- ↑ Cox, Archibald The Court and the Constitution Boston, MA, Houghton Mifflin Co. 1987, раge 189
- ↑ West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275
- ↑ West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 276
- ↑ West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275—282
- ↑ Проповедники Царства обращаются в суды // Царство Бога правит!, с.147
- ↑ The Netherlands Frees Imprisoned Witnesses // Awake! December 8, 1974, pp.22-25
- ↑ German High Court Rules on Full-Time Ministers // Awake! January 8, 1971, pp.13-15
- ↑ Мозамбик // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 119—176
- ↑ Малави // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 172—212
- ↑ Бенин // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 94-114
- ↑ Доминиканская Республика // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 94-124
- ↑ Аргентина. // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 172-73
- ↑ Philip Brenner, Marguerite Rose Jiménez, John M. Kirk William M LeoGrande. A contemporary Cuba reader
- ↑ Никарагуа // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2003 г., с. 99-132
- ↑ Eritrea: Torture fears for 28 Jehovah’s Witnesses arrested, including 90-year-old man // Amnesty International UK, 19 February 2004
- ↑ Jonah Fisher Religious persecution in Eritrea // BBC News, 17 September 2004
- ↑ Martin Plaut Christians protest over Eritrea // BBC News, 28 June 2007
- ↑ Imprisoned for Their Faith jw.org
- ↑ Eritrea — No Progress on Key Human Rights Concerns Архівавана 12 лютага 2015. from: Amnesty International Submission to the UN Universal Periodic Review International of January-February 2014
- ↑ 4 снежня 2020 года з турмаў Эрытрэі выпусцілі 26 мужчын і 2 жанчыны з ліку Сведкаў Іеговы, некаторыя з якіх знаходзіліся ў турме 26 год; яшчэ 24 чалавекі засталіся ў турме, згодна лятучага паведамлення JW.ORG
- ↑ Полувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ Greece Threatens Legalized Murder // The Watchtower, October 15, 1966, pp.611-612
- ↑ Greece Changes Law on Conscientious Objectors // Awake! February 22, 1978, p. 5-7
- ↑ Полувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ Европейский суд по правам человека принимает от Грузии признание вины // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ July-December, 2010 International Religious Freedom Report. U.S. Department of State — Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor ofSeptember 13, 2011
- ↑ Jess, Kevin Hindu mob attacks Christian women, police back mob Digital Journal February 16, 2011
- ↑ 2011 Report on International Religious Freedom — India Refworld. Published by the United States Department of State
- ↑ Singapore U.S. Department of State
- ↑ «Singapore», International Religious Freedom Report 2004 U. S. Department of State
- ↑ Singapore: Fighting faith of stoic witnesses to repression Архівавана 24 мая 2019.
- ↑ Jehovah’s Witnesses Jailed in Singapore for Meeting ChristianityToday.com
- ↑ Комитет ООН по правам человека признал незаконным запрет Свидетелей Иеговы в Таджикистане і Комитет ООН выносит решение: власти Таджикистана нарушили права Тиерри Амедзро // JW.ORG
- ↑ Туркменский суд приговорил Сердара Довлетова к трем годам тюрьмы за отказ от военной службы // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ Туркменистан игнорирует право на свободу совести // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ Brother Jovidon Bobojonov Facing Prison for Conscientious Objection in Tajikistan // JW.ORG/EN
- ↑ В тюрьме за веру. Туркменистан // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ В Туркменистане Мырата Оразгельдыева отправили в тюрьму за отказ от военной службы по убеждениям // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
- ↑ Imprisoned for Their Faith. Tajikistan // JW.ORG/EN
- ↑ Президент Таджикистана помиловал Джовидона Бободжонова и освободил его из тюрьмы // JW.ORG
- ↑ Напрыклад справа Цеймура Ахмедава (2017—2018 гг.) у Казахстане i суд над Ірынай Захарчанкай і Валідой Джэбраілавай (2015—2017 гг.)у Азербайджане
- ↑ ЕСПЧ защищает права верующих в Азербайджане і ЕСПЧ вынес решение в пользу Александра Третьяка, избитого на почве религиозной ненависти // JW.ORG
- ↑ Защита религиозной свободы коренного населения // JW.ORG
- ↑ ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ | Число погибших в результате трагедии в Индии увеличилось до восьми человек; Свидетели Иеговы в Индии утешают и поддерживают друг друга после взрывов на конгрессе // JW.ORG
- ↑ Норвежский суд приостановил процедуру лишения Свидетелей Иеговы регистрации // JW.ORG
- ↑ Свидетели Иеговы будут обжаловать противоречащее Конституции решение норвежского суда // JW.ORG
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Garbe, Detlef Between Resistance and Martyrdom: Jehovah’s Witnesses in the Third Reich. Madison, WI, 2008, University of Wisconsin Press ISBN 0-299-20794-3
- Hal, Kermit L. The Oxford Companion to the Supreme Court of the United States. New York, 1992, Oxford University Press
- Peters, Shawn Francis Judging Jehovah’s Witnesses: Religious Persecution and the Dawn of the Rights Revolution. Lawrence, KS, 2000University Press of Kansas
- Persecution and Resistance of Jehovah’s Witnesses During the Nazi Regime. Edited by Hans Hesse ISBN 3-86108-750-2
- Johnson, Paul A History of Christianity, ISBN 0-689-10728-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]- Раздзел афіцыйнага сайта Сведкаў Іеговы, прысвечаны выпадкам дыскрымінацыі паслядоўнікаў гэтай арганізацыі
- Маніторынг Сведкаў Іеговы ў турмах за веру па краінах і прычынах зняволення
- Дакументы судовых разбіральніцтваў са Сведкамі Іеговы ў Расіі на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі
Пераследванні ў СССР і на пост-савецкай прасторы
[правіць | правіць зыходнік]Сайт на тэму аперацыі «Поўнач» з дакументамі, кнігамі, відэа і 3D-выставай (руск.) (укр.) (англ.)
Дакументы з архіваў ААН і АБСЕ за 2018—2022 гг.
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь. Проблемы религиозной свободы
- Россия. Проблемы свободы вероисповедания Архівавана 5 чэрвеня 2020.
- Свидетели Иеговы в Казахстане
- Свидетели Иеговы в Кыргызстане
- Свидетели Иеговы в Таджикистане
- Свидетели Иеговы в Туркменистане Архівавана 5 чэрвеня 2020.
- Свидетели Иеговы в Узбекистане
- UN Human Rights Committee Decision on Kyrgyzstan persecution of Jehovah’s Witnesses in 2021, CCPR/C/132/D/2659/2015
Іншыя дакументы
[правіць | правіць зыходнік]- Alternative Civilian Service in South Korea — 2021
- Заява Нацыянальнай камісіі па правах чалавека Рэспублікі Карэя па пытаннях удасканалення сістэмы альтэрнатыўнай гамадзянскай службы (2.12.2021, карэйск.)
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- О. Голько Свидетели Иеговы. Сибирский маршрут
- М. И. Одинцов Совет министров СССР постановляет: «Выселить навечно». М.: 2002, «Арт-Бизнес-Центр» ISBN 5-7287-0225-2
- Иваненко С. И., Волкова Е. И. О людях, стойких в гонении. Свидетели Иеговы в России начала XXI века Архівавана 28 ліпеня 2023. / С. Иваненко, Е. Волкова — Москва, 2023. — 216 с. ISBN 978-965-598-508-5