Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўскі сабор | |
---|---|
52°04′57,84″ пн. ш. 23°39′18,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | Neo-Byzantine architecture in the Russian Empire[d] |
Архітэктар | Д. І. Грым |
Будаўніцтва | 1856—1879 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000005 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Дзеючы |
Сайт | forts.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1856—1879 гг. з цэглы паводле праекта Д. І. Грыма, з’яўляўся архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам.
Сродкі ў 30000 залатых чырвонцаў былі сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. У 1919 годзе перароблены пад гарнізонны касцёл Святога Казіміра (паводле іншых звестак Святой Тройцы) паводле праекта архітэктара Лісецкага, у 1928 годзе перабудаваны намаганнямі ксяндза А. Мацяйкевіча. Храм цалкам страціў свой праваслаўны фасад і нагадваў выгляд суседняга касцёла аўгусцінцаў. Храм моцна пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да якой выкарыстоўваўся як гарнізонны клуб. У 1972 годзе будынак закансерваваны і ўключаны ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». 22 чэрвеня 1991 г. упершыню за пасляваенны час адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 годзе вернуты вернікам. Адрэстаўраваны.
У 2014 годзе пабудаваны прыхадскі дом са званіцай па праекце архітэктара У. Н. Казакова[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне храма на тэрыторыі абарончага збудавання не дазваляла яго вышынную трактоўку. Таму 3-нефная базіліка, ступеньчатая кампазіцыя якой перакрыта цыліндрычнымі дахамі-бочкамі, атрымала прысадзісты характар. Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, завершанага магутным, але нізкім паўсферычным купалам на 16-гранным барабане аб’ёму, да якога па падоўжнай восі далучана паўкруглая апсіда. Галоўны фасад у выглядзе паўкруглай аркі: 1-ы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, 2-і — 5 пралётнай аркатурай, над якой размешчаны гадзіннік-куранты. Аналагічную трактоўку атрымалі тарцы бакавых прыдзелаў. Гарызантальную развітасць архітэктурнай кампазіцыі падкрэсліваюць 3- і 5-часткавыя размежаваныя калонамі аконныя праёмы бакавых фасадаў. Вуглы храма крапуюць калонны ў 3 ярусы. Крапоўку масіўных аб’ёмаў храма ўзбагачаюць закамары, аркатура, крыжы-нішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках і інш. Унутры нефы размежаваны магутнымі аркадамі, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўскі сабор, Брэст // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 27.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст)
- Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўскі сабор (Брэст) на сайце «Архіварта»