Сімах (Папа Рымскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімах

51-ы Папа Рымскі
23 лістапада 498 — 19 ліпеня 514
Папярэднік Анастасій II[d]
Пераемнік Гармізд

Дзейнасць каталіцкі святар, аўтар
Нараджэнне каля 460[1] ці 460[2]
Смерць 19 ліпеня 514[3][2]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімах — Папа Рымскі (498514), прылічаны да святых.

Быў праціўнікам Візантыі, выступаў супраць прынятай там фармулёўкі пра дзве прыроды Хрыста (451). На выбарах Папы у 498 змагаўся з Лаўрэнціем, іх прыхільнікі зацята біліся на вуліцах Рыма. Дабіўся свайго зацвярджэння пасля аўдыенцыі ў караля остготаў Тэадорыха ў Равене, мяркуецца, дзякуючы сваёй антывізантыйскай палітычнай лініі, выгаднай Тэадорыху.[4]

Пасля вяртання ў Рым выдаў першы папскі дэкрэт аб выбарах (499), у якім забаранялася ўсякая перадвыбарная агітацыя пры жыцці папы, каб адхіліць уплыў свецкіх асоб на выбары. Папу надавалася права ўказаць жаданага яму пераемніка («дэзігнацыя»), пры адсутнасці дэзігнацыі права выбару давалася кліру. Папярэдняя традыцыйная форма выбараў «клірам і мірам» была, такім чынам, скасавана.

Зноскі

  1. а б в г д Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. http://www.newadvent.org/cathen/14377a.htm
  4. [Loz 1934] с. 36.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.