Турэцкая мова
Турэцкая мова | |
---|---|
Саманазва | Türkçe, Türk dili |
Краіны | Турцыя, Кіпр, Балгарыя, Паўночная Македонія, Румынія, Грэцыя, Ірак, Сірыя, Азербайджан, Албанія, Германія, Расія, Казахстан |
Афіцыйны статус |
Турцыя
|
Арганізацыя, якая рэгулюе | Турэцкае лінгвістычнае таварыства |
Агульная колькасць носьбітаў | ~70,8 млн[1] |
Рэйтынг | 21 |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка (турэцкі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тур 693 |
ISO 639-1 | tr |
ISO 639-2 | tur |
ISO 639-3 | tur |
WALS | tur |
Ethnologue | tur |
ABS ASCL | 4301 |
IETF | tr |
Glottolog | nucl1301 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Турэцкая мова (саманазва: Türk dili, скарочана Türkçe [ˈtyɾct͡ʃe̞]) — афіцыйная мова Турцыі, адносіцца да цюркскіх моў. У якасці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалогіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюркская).
Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёння ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозніваюць дунайскі, эскішэгірскі (у вілаеце Эскішэгір), разградскі, дынлерскі, румелійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газіянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.
Сучасная турэцкая мова адносіцца да паўднёва-заходніх (або заходне-агузскіх) цюркскіх моў.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Турэцкая мова ў Турцыі родная для 66,5 млн чалавек (на 2006 г.), альбо для амаль 90 % насельніцтва краіны.
Каля 606 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Балгарыі (2011)[1], 197 тыс. ва Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Азербайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 177 тыс. чалавек на Кіпры (1995) і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).
На 2006 год ва ўсім свеце па-турэцку размаўляла каля 71 млн чалавек[1].
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Існуе мноства дыялектаў турэцкай мовы. Аснову турэцкай літаратурнай мовы ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя яго вылучаюць дунайскі, эскішэхірскі, разградскі, дзінлерскі, румелійскі, адрыянапольскі (горад Эдзірнэ), газіянтэпскі, урфскі, эгейскі і шэраг іншых дыялектаў. Цэнтральна-анаталійскі рэгіён гаворыць на Orta Anadolu. Праваслаўныя грэкі Кападокіі ўжываюць караманлійскі дыялект турэцкай мовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная турэцкая мова напрамую паходзіць ад агузскай — мовы ўсходніх цюркскіх плямён, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя у VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюркскімі) плямёнамі на захад. На працягу апошніх некалькіх стагоддзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў персідскай і арабскай моў, у сувязі з чым колькасць запазычаных з гэтых моў слоў дасягала часамі 80 % турэцкай лексікі. Да XX стагоддзя існавала літаратурная мова Асманскай Імперыі, якая дастаткова моцна адрознівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.
Пасля ўсталявання Турэцкай Рэспублікі ў 1923 г. у 30-я гг. пачаўся працэс замены іншамоўных запазычанняў нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы персідска-арабскага паходжання. У XX ст. з'явіліся новыя паняцці з еўрапейскіх моў, у першую чаргу з французскай.
Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 г. было створана дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu»).
Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексічных, фанетычных і сінтаксычных адносінах) з'яўляюцца найперш балкана-цюркскі дыялект гагаузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Балгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азербайджанская[2], а яшчэ далей — туркменская мова.
Пісьмовыя помнікі з XIII-XIV стагоддзяў.
Алфавіты
[правіць | правіць зыходнік]Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з развітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюркскай рунічнай пісьменнасцю.
К X ст. агузы ісламізаваліся і перанялі арабскае пісьмо у яго персідскім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літар і надалі новае значэнне некаторым ужо наяўным арабскім.
Асобна | У канцы | У сярэдзіне | У пачатку | Сучасны турэцкі алфавіт | МФА |
---|---|---|---|---|---|
ﺍ | ﺎ | — | a, e | [a], [e] | |
ﺀ | — | ||||
ﺏ | ﺐ | ﺒ | ﺑ | b | [b] |
ﭖ | ﭗ | ﭙ | ﭘ | p | [p] |
ﺕ | ﺖ | ﺘ | ﺗ | t | [t] |
ﺙ | ﺚ | ﺜ | ﺛ | s | [s] |
ﺝ | ﺞ | ﺠ | ﺟ | c | [ʤ] |
ﭺ | ﭻ | ﭽ | ﭼ | ç | [tʃ] |
ﺡ | ﺢ | ﺤ | ﺣ | h | [ħ] |
ﺥ | ﺦ | ﺨ | ﺧ | h | [x] |
ﺩ | ﺪ | — | d | [d] | |
ﺫ | ﺬ | — | z | [z] | |
ﺭ | ﺮ | — | r | [r] | |
ﺯ | ﺰ | — | z | [z] | |
ﮊ | ﮋ | — | j | [ʒ] | |
ﺱ | ﺲ | ﺴ | ﺳ | s | [s] |
ﺵ | ﺶ | ﺸ | ﺷ | ş | [ʃ] |
ﺹ | ﺺ | ﺼ | ﺻ | s | [s] |
ﺽ | ﺾ | ﻀ | ﺿ | d, z | [d] |
ﻁ | ﻂ | ﻄ | ﻃ | t | [t] |
ﻅ | ﻆ | ﻈ | ﻇ | z | [z] |
ﻉ | ﻊ | ﻌ | ﻋ | ', h | [ʕ] |
ﻍ | ﻎ | ﻐ | ﻏ | g, ğ | [ʁ] |
ﻑ | ﻒ | ﻔ | ﻓ | f | [f] |
ﻕ | ﻖ | ﻘ | ﻗ | k | [q] |
ﻙ | ﻚ | ﻜ | ﻛ | k, g, ğ, n | [k] |
ﮒ | ﮓ | ﮕ | ﮔ | g, ğ | [g] |
ﯓ | ﯔ | ﯖ | ﯕ | n | [ñ] |
ﻝ | ﻞ | ﻠ | ﻟ | l | [l] |
ﻡ | ﻢ | ﻤ | ﻣ | m | [m] |
ﻥ | ﻦ | ﻨ | ﻧ | n | [n] |
ﻭ | ﻮ | — | v, o, ö, u, ü | [v], [o], [œ], [u], [y] | |
ﻩ | ﻪ | ﻬ | ﻫ | h, e, a | [h], [æ] |
ﻯ | ﻰ | ﻴ | ﻳ | y, ı, i | [j], [ɯ], [i] |
У пачатку 1926 года Кемаль Атацюрк прыняў удзел у кангрэсе цюрколагаў у Баку, на якім, у прыватнасці, прагучала патрабаванне аб стварэнні алфавіта на аснове лацінскага для цюркскіх моў.
З 1928 года для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта, у распрацоўцы якога ўдзельнічаў Атацюрк. Асновай новага напісання слоў (як і для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.
У турэцкім алфавіце 29 літар, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:
Вялікія літары A B C Ç D E F G Ğ H I İ J K L M N O Ö P R S Ş T U Ü V Y Z Маленькія літары a b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n o ö p r s ş t u ü v y z
Асаблівасці вымаўлення
[правіць | правіць зыходнік]Літара | Фанема | Апісанне |
---|---|---|
c | [dʒ] | афрыката, як бел. дж |
ç | [tʃ] | афрыката, як бел. ч |
e | [ɛ] | як бел. э |
ğ | [ː], [j] | yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часцей нямы зычны; на канцы склада рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасля галосных пярэдняга рада, пазначае гук, блізкі да бел. і |
h | [h] | як бел фрыкатыўнае h у гамон |
ı | [ɯ] | паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы |
j | [ʒ] | мякчэй бел. ж |
o | [ɔ] | як бел. o |
ö | [œ] | як ням. ö у möchte |
s | [s] | як бел. с |
ş | [ʃ] | мякчэй бел. ш |
ü | [y] | як ням. ü у müssen |
v | [v]/[w] | блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у англ. wood |
y | [j] | як бел. і |
z | [z] | як бел. з |
Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага алфавіта q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаннях.
Фанетыка і фаналогія
[правіць | правіць зыходнік]Галосныя
[правіць | правіць зыходнік]У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга рада), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга рада). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзенні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.
Табліца турэцкіх галосных (МФА) |
---|
Зычныя
[правіць | правіць зыходнік]Білабіяльныя | Лабіядэнтальныя | Зубныя | Альвеалярныя | Постальвеалярныя | Палатальныя | Велярныя | Глатальныя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Выбухныя | p | b | t̪ | d̪ | c | ɟ | k | ɡ | ||||||||
Насавыя | m | n | ||||||||||||||
Фрыкатыўныя | f | v | s | z | ʃ | ʒ | ɣ | h | ||||||||
Афрыкаты | tʃ | dʒ | ||||||||||||||
Ударныя | ɾ | |||||||||||||||
Апраксіманты | j | |||||||||||||||
Лятэральныя | ɫ | l |
Гармонія галосных
[правіць | правіць зыходнік]Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэнні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы. Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзве асноўныя прыкметы, па якіх адбываецца прыпадабненне: рад (задні/пярэдні) і лабіялізаванасць. Гармонія галосных з'яўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга рада (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).
Пярэдняга рада | Задняга рада | |||
---|---|---|---|---|
Нелабіялізаваныя | Лабіялізаваныя | Нелабіялізаваныя | Лабіялізаваныя | |
Высокага ўздыму | i | ü | ı | u |
Нізкага ўздыму | e | ö | a | o |
Адрозніваюць вялікую і малую гармонію галосных:
- У вялікай гармоніі ўдзельнічаюць галосныя высокага ўздыму, пры гэтым прыпадабненне адбываецца і па раду, і па лабіялізаванасці;
- У малой гармоніі ўдзельнічаюць галосныя нізкага ўздыму, пры гэтым прыпадабненне адбываецца толькі па раду.
Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасці nız/niz/nuz/nüz:
- masanız — ваш стол
- dişçiniz — ваш дантыст
- kaparonuz — ваш задатак
- köprünüz — ваш мост
Прыкладам малой гармоніі з'яўляецца афікс месцазнаходжання de-da:
- bahçede — у садзе
- lokantada — у рэстаране
Гармонія склада
[правіць | правіць зыходнік]У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі склада, гэта азначае, што ў межах склада з галоснымі пярэдняга рада спалучаюцца паланталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга рада непаланталізаваныя (цвёрдыя). Выключэнні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга рада /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спецыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).
Націск
[правіць | правіць зыходнік]Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэннем з'яўляюцца некаторыя словы з ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэчаскай моў), службовыя словы і многія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск звычайна падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ва ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Турэцкая належыць да аглютынатыўных (або «прыляпляючых») моў і, тым самым, істотна адрозніваецца ад індаеўрапейскіх. Гэта праяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэннем. Парадак следавання тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.
Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны збіваць паветранага змея (Назва фільма)
Гэты сказ можна раскласці наступным чынам: Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «змей-яго збіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленне; -sın — паказнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.
У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аорыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складаныя формы, вылучаюць таксама залежны стан і ўмоўнае і пажаданае трыванне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвербамі.
Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.
Лексіка
[правіць | правіць зыходнік]Прыклады запазычаных слоў з розных моў:
- з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алкаголь), saat (гадзіна)
- з персідскай: pencere (акно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
- з грэчаскай: liman (порт), kutu (скрынка)
- з французскай: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
- з іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)
Турэцкая мова ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Асманская турэцкая (разам з старажытнаяўрэйскай) была, мабыць, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявякоўі. Захавалася мноства двухмоўных кніг на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 года, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэта размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытута навукі і мастацтва.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Лінгвістычная энцыклапедыя Ethnologue (на англ. мове)
- ↑ Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков. Региональные реконструкции. Отв. Ред. Э. Р. Тенишев. М.: Наука, 2002
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитриев Н. К. Строй турецкого языка. — М., 1939.
- Кононов А. Н. Грамматика турецкого языка. — М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1941.
- Кононов А. Н. Очерк истории изучения турецкого языка / Академия наук СССР. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1976. — 120 с. — 1 850 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турэцкая мова
- Турэцка-рускі слоўнік і руска-турэцкі слоўнік на ruscasozluk.gen.tr Архівавана 28 лістапада 2007.
- Навука турэцкай мовы Архівавана 16 мая 2008.
- Руска-турэцкія ўрокі на Інтэрнэт-Паліглёце Архівавана 23 мая 2008.
- руска-турэцкі размоўнік Архівавана 9 мая 2008.