Хардэкнуд
Хардэкнуд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Hardeknud | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кнуд Вялікі | ||||||
Пераемнік | Магнус I Высакародны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаральд I Заячая Лапа | ||||||
Пераемнік | Эдуард Спаведнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1018 |
||||||
Смерць |
8 чэрвеня 1042 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кнютлінгі | ||||||
Бацька | Кнуд Вялікі[1][2] | ||||||
Маці | Эма Нармандская[1][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хардэкнуд (дацк.: Knud 3. Hardeknud, англ.: Harthacanute, Canute II; 1020[3] — 8 чэрвеня 1042) — кароль Даніі (з 1035 г.) і Англіі (з 1040 г.)
Хардэкнуд быў адзіным законным сынам Кнуда Вялікага і Эмы Нармандскай. Кнуд абвясціў яго сваім спадчыннікам у абход старэйшых братоў, аднак пасля яго смерці ўладу ў Англіі захапіў Гаральд. Хардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі і не мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку Нарвегіі. Пасля таго як Хардэкнуд падпісаў дагавор з новым каралём Нарвегіі Магнусам I Высакародным, што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадкі ў Англіі. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а летам на астравах з’явіўся Хардэкнуд і, згодна з англасаксонскай хронікай, загадаў дастаць цела нябожчыка і кінуць яго ў балота.
Хардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком у адносінах да Англіі. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі з ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («дацкія грошы»). Гэта прывяло да паўстання ў Уорчэстэры ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі хускарлаў караля, што прыйшлі збіраць падаткі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль зруйнаваны. Гісторыя лэдзі Гадывы адносіцца менавіта да гэтага часу.
У адносінах да сваёй сям’і Хардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылкі ў Нармандыі іншага брата Эдуарда (сына Эмы Нармандcкай і Этэльрэда II), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве і спадчыннікам.
Хардэкнуд не быў жанаты і не меў дзяцей, таму калі ён у чэрвені 1042 года нечакана памёр на адным са святкаванняў, англічане абвясцілі Эдуарда сваім каралём, у той час калі ў Даніі разгарнулася барацьба паміж Магнусам Нарвежскім і Свенам II.
Разам з Хардэкнудам скончылася эпоха дацкіх каралёў у Англіі.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Danmarkshistorien.dk Універсітэт Аархуса
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Англасаксонская хроніка.
- Stenton, Frank M. Anglo-Saxon England, 1943.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хардэкнуд