Хецкае царства
Гісторыя Арменіі |
---|
Хе́цкае царства — раннерабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй часткі Малой Азіі і Паўночнай Сірыі. Існавала ў 17—13 ст.да н.э.
Паноўнае становішча ў дзяржаве мела рабаўладальніцкая арыстакратыя, якая абмяжоўвала ўладу цара. Сяляне аб'яднаныя ў сельскія абшчыны. Асноўны занятак насельніцтва: земляробства, значна развіліся рамёствы і гандаль.
Рабаўладальніцкія гарады-дзяржавы з'явіліся ў хецкіх плямёнаў Малой Азіі ў 19—17 ст. да н.э. У 17 ст. да н.э. правіцелямі гораду Кусар было створана значнае тэрытарыяльнае аб'яднанне — Старое Хецкае царства. Пазней сталіца перанесена з Кусара ў Хатушаш (Багазкёй).
Дзяржава ваявала з Сірыяй і Вавілоніяй, найбольшай магутнасці дасягнула ў 2-й пал. 15 ст. да н.э., калі заваявала гарады-дзяржавы Сірыі і царства Мітані. У 14 ст. да н.э. ваявала з Егіптам за ўплыў у Сірыі і Фінікіі, падпарадкавала рад царстваў Малой Азіі. Заваяваная плямёнамі Балканскага паўвострава («народы мора») у канцы 13—пач. 12 ст. да н.э.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).