Юрый Іванавіч Ільініч
Юрый Іванавіч Ільініч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Осцік | ||||||
Пераемнік | Юрый Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XV стагоддзе | ||||||
Смерць | 1526 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ільінічы | ||||||
Бацька | Івашка Ільініч | ||||||
Маці | Ганна Даўгірдаўна | ||||||
Жонка | Ядвіга Забярэзінская | ||||||
Дзеці | Ян, Мікалай, Станіслаў, Шчасны, Ядвіга, Ганна |
Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500).
Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі.
Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519).
Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак.
Належала вёска Беражна.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая.
Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі.
Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Іллінічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 666. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.