Ігнат Іпалітавіч Дамейка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ігнат Дамейка

Ігнат Іпалітавіч ДАМЕЙКА (польск.: Ignacy Domeyko, ісп.: Ignacio Domeyko ; 31 ліпеня 1802, маёнт. Мядзведка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) — 23 студзеня 1889, Сант'яга, Чылі; псеўданім і крыптанім: Жэгота; Ign. D.) — удзельнік паўстання 1830—1831, навуковец, рэфарматар, геолаг, мінеролаг, мемуарыст. Правёў большую частку жыцця і памёр у Чылі, але таксама займае важнае месца ў навуцы і культуры Беларусі, Літвы і Польшчы.

Змест

[правіць] Жыццяпіс

Паходзіў з Дамейкаў герба Даленга, сын Іпаліта і Караліны Дамейкаў, брат Адама. У 1816 скончыў Шчучынскую піярскую школу, у 1822 фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, атрымаў ступень магістра матэматыкі. У 1819 уступіў у студэнцкі «Саюз сяброў», потым у Таварыства філаматаў. Арыштаваны ў лістападзе 1823; высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (цяпер Лідскі р-н), потым у в. Жыбуртоўшчыну (цяпер Дзятлаўскі р-н). Яму было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю.

Падчас паўстання 1830—1831 у корпусе генерала Д. Хлапоўскага, ад'ютант 25 пяхотнага палка. Адступаючы ў складзе корпуса А. Гелгуда, перайшоў прускую мяжу; быў інтэрнаваны. У Расійскай імперыі паводле рашэння ГГСК ад 8.10.1832 І. Дамейка быў аднесены да 2 разраду злачынцаў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля ўдакладнення маёмасных правоў, Дамейка павінен быў уносіць у казну трэцюю частку ад даходу, гэты абавязак быў ускладзены на брата Адама Дамейку. У Прусіі некаторы час жыў у Дрэздэне, адтуль у ліпені 1832 разам з А. Міцкевічам у пераехаў у Парыж.

У ва Францыі член Таварыства літоўскае і рускіх зямель, Таварыства навуковай дапамогі, з 1832 Гісторыка-літаратурнага таварыства, Аб'яднанне польскай эміграцыі. Вывучаў хімію і мінералогію ў Сарбоне і Калеж дэ Франс. Жыў у Парыжы разам з А. Міцкевічам. У 18341837 вучыўся ў Горнай школе ў Парыжы, якую скончыў з дыпломам.

У 1838 па кантракце выехаў у Чылі. З 1838 прафесар мінералогіі Горнай школы ў Какімба; з 1846 — Чылійскага універсітэта ў Сант'яга, узначальваў кафедру хіміі; у 18671883 рэктар універсітэта. 7.7.1850 ажаніўся з чылійкай, меў дачку Аніту, сыноў Гернана і Казіміра. У 1884 на чатыры гады выехаў на радзіму. Упершыню арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі Чылі; увёў у краіне метрычную сістэму; напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Напісаў успаміны.

Ігнату Дамейке прысвоена званне Нацыянальнага героя Чылі; у Сант'яга яму ўстаноўлены помнік. Яго імем названы мінерал дамейкіт, выкапнёвы слімак, фіялка, чылійскі аманіт, род дыназаўраў, падвід лісіц, населеныя пункты, горны хрыбет, універсітэт і нацыянальная бібліятэка ў Сант'яга. У Беларусі ў Мядзведкаўскай і Крупаўскай СШ адкрыты музеі. У Мядзведцы ўстаноўлены бюст і памятны камень, у Крупаве памятны знак.

[правіць] Галерэя

[правіць] Бібліяграфія

  • Moje podróże: Pamiętniki wygnańca. T. 1—3. Wroclaw etc., 1962—1963;
  • Filareci i Filomaci. Poznań, 1872;
  • Мае падарожжы. Мн., 2002.
  • Powstanie 1830—1831 r. na Litwe.
  • Listy do Wladislawa Laskowicza.

[правіць] Літаратура

  • Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-31 гадоў у лёсе Ігнація Дамейкі;
  • Грицкевич В. П. Геолог, минералог и этнограф Игнатий Домейко // Известия Всесоюзного географического общества. 1981. Т. 113, вып. 5;
  • Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с.
  • Клейн Б. «Грандэ Эдукатор» // Неман. 1965, № 6;
  • Кудаба Ч. Вклад Игнатия Домейки;
  • Словік С. З гісторыі сядзіб. С. 416;
  • НГАБ-2, арк. 122 адв.;
  • РДВГА-8, арк. 101;
  • PSB;
  • ЭГБ, т. 3;
  • АЗБ
  • Barszczewska A. Rola Towazystwa Litewskiego. s. 45-67;
  • Віеlескі R. Slownik biograficzпу. Т.1. S. 381;
  • Brzoza J. Ignacy Domeyko: Powieść biograficzna. Katowice, 1961;
  • Janowski L. Slownik biobibliograficzпу. S. 99;
  • Garbowska J., Jakubowski Kr. Ignacy Domeyko. Warszawa — Lida, 2000. (бел.)  (польск.)  — Эл.рэсурс pawet.net
  • Gadon L. Z zycia Polakow. s. 116;
  • Gadon L. Emigracja polska. T.2. S. 334; T.3. S. 40, 44, 271;
  • Касzkоwskі J. Копfіskаtу;
  • Konarska B. Polskie drogi. S. 252;
  • Koska M. Ignacy Domeyko;
  • Redorowa D. Polski emigrancki osrodek. S. 103;
  • Chlopowski D. Pomietniki. Cz.II. S. 68;
  • Szwejcerowa A. Ignacy Domeyko. Warszawa, 1975;
  • Wójcik Z. Ignacy Domeyko. Warszawa; Wroclaw, 1995;

[правіць] Крыніца

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах