Андрэй Снядэцкі
| Андрэй Снядэцкі Jędrzej Śniadecki |
|
| Дата нараджэння: | 30 лістапада 1768 |
|---|---|
| Дата смерці: | 12 мая 1838 (69 гадоў) |
Андрэй Снядэцкі (польск.: Jędrzej Śniadecki; 30 кастрычніка 1768, мяст. Жнін Гнезненскага ваяв., цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяв., Польшча — 11 мая 1838) — польскі хімік, лекар, філосаф і асветнік. Брат Яна Снядэцкага.
Вучыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Павіі, Эдынбурга. У 1797-1822 прафесар хіміі, у 1826-32 — медыцыны ў Віленскім універсітэце, з 1832 прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.
У галоўнай працы "Тэорыя арганічных ісгот" ("Teoria jestestw organicznych", т. 1-2, 1804-11) развіў ідэю эпігенезу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове "Początki chemii" (1800).
У 1805-06 рэдагаваў часопіс "Dzennik Wileński", 1816–1822 — "Wiadomości Brukowe".
Пахаваны ў в. Гароднікі (Ашмянскі раён)