Нільс Кай Ернэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нільс Ернэ)
Нільс Кай Ернэ
ням.: Niels Kaj Jerne
Дата нараджэння 23 снежня 1911(1911-12-23)[1][2][…]
Месца нараджэння Лондан, Вялікабрытанія
Дата смерці 7 кастрычніка 1994(1994-10-07)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці імунолаг, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Імуналогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нільс Кай Е́рнэ, FRS[4] (ням.: Niels Kaj Jerne, 23 снежня 1911, Лондан, Вялікабрытанія7 кастрычніка 1994) — дацкі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Нільса Ернэ жылі на дацкім востраве Фанё. У 1910 годзе яны пераехалі ў Лондан, дзе і нарадзіўся Ернэ 23 снежня 1911 года[5]. Падчас Першай сусветнай вайны бацькі пераехалі ў Нідэрланды. Ернэ правёў юнацтва ў Ротэрдаме, дзе скончыў бакалаўрыят у 1928 годзе.

Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1943 па 1956 год Ернэ быў навуковым супрацоўнікам Дацкага нацыянальнага інстытута сываратак і за гэты час ён сфармуляваў тэорыю фарміравання антыцелаў. Пазней Ернэ скажа, што гэтыя рэвалюцыйныя навуковыя ідэі прыйшлі да яго, калі ён ехаў з працы дадому на веласіпедзе праз мост Langebro ў Капенгагене[6]. Тэорыя фарміравання антыцелаў прынесла Ернэ міжнароднае прызнанне, і ў 1956 годзе Ернэ пайшоў працаваць у Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў Жэневе ў якасці кіраўніка секцыі біялагічных стандартаў і імуналогіі. Ён займаў гэты пост на працягу шасці гадоў да пераезду ў ЗША і ва Універсітэт Пітсбурга ў 1962 годзе для працы ў якасці прафесара мікрабіялогіі і старшыні кафедры мікрабіялогіі на працягу чатырох гадоў.

У 1966 года ва Універсітэце Гётэ ў Франкфурце, у 19691980 гадах дырэктар Базельскага інстытута імуналогіі.

З 1962 года член Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі.

Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, член Дацкай каралеўскай акадэміі навук.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ернэ быў тройчы жанаты. Меў двух сыноў, Івара Ернэ (нар. 1936) і Дональда Ернэ (нар. 1941) ад Т'ек Ернэ — мастачкі; і аднаго сына, Андрэаса Ветштайна, ад Гертруды Ветштайн у 1971 годзе.

Калі Т'ек даведалася, што ў Нільса быў раман з яе лепшай сяброўкай, яна была разгублена, бо раней паведала ёй аб сваіх уласных раманах. Сяброўка аб усім паведаміла Нілісу, і ён запатрабаваў разводу. Т'ек умольвала яго застацца. Пасля яго адмовы, яна скончыла жыццё самагубствам. Івар прачнуўся раніцай — пахла газам. Ён знайшоў маці памерлай каля духоўкі[7].

Ернэ ставіўся да сваёй другой жонцы, як да служкі або няні. Ернэ рэгулярна здраджваў сваёй жонцы, і, хоць ён не быў фізічна прыгожы, ён прывабліваў жанчын сваім абаяннем, як суразмоўца, і сваім майстэрствам кахання, якое ўключала схільнасць да садызму.[8]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Niels K. Jerne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Niels Kaj Jerne // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в г д е ё Niels K. Jerne — 2002. Праверана 3 студзеня 2019.
  4. Askonas, B. A.; Howard, J. G. (1997). "Niels Kaj Jerne. 23 December 1911--7 October 1994.: Elected F.R.S 1980". Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society
  5. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1984: Niels K. Jerne - autobiography. Nobelprize.org. Праверана 2010-10-20.
  6. [1]
  7. Science as autobiography: the troubled life of Niels Jerne By Thomas Söderqvist, Niels Kaj Jerne. Ch. 9, Letters are a Spiritual Spiderweb in Which you Snare the Dreaming Soul of a Woman.
  8. "He put the Id in Idiotype; book review of Science As Autobiography The Troubled Life of Niels Jerne by Thomas Söderqvist"

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]