Горад Аман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аман
Amman BW 0.JPG

Каардынаты Каардынаты: 31°57′00″ пн. ш. 35°56′00″ у. д. / 31.95° пн. ш. 35.933333° у. д. (G) (O) (Я)31°57′00″ пн. ш. 35°56′00″ у. д. / 31.95° пн. ш. 35.933333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Іарданія

Аман (Іарданія)
Аман
Аман

Аман (араб.: عمان) — самы быйны горад у Іарданіі, сталіца краіны. У старажытнасці называўся Рабат-Амон, у эліністычна-рымскую эпоху -Філядэльфія. У VII-IX стагоддзях уваходзіў у склад арабскага Халіфата. З 1516 года і да канца Першай сусветнай вайны - у складзе Асманскай імперыі. Насельніцтва - 2,5 млн чалавек (2008).

Змест

[правіць] Геаграфія

Горад размешчаны ў 35 км на паўночны ўсход ад Мёртвага мора, у 110 км на ўсход ад Міжземнага мора і ў 65 км на ўсход ад Ерусаліма.

Горад размешчаны на сямі пагорках, якія прысутнічаюць на сцягу Іарданіі сяміканцовая зоркай.

[правіць] Гісторыя

У XIII стагоддзі да н. э. горад Рабат-Амон быў сталіцай Амонскага царства. Гэта месца было пазней заваявана асірыйцамі, пазней - персамі, затым грэкамі. Пталамей II Філадэльф, грэчаскі кіраўнік Егіпта, пераназваў яго ў Філадэльфію. Горад стаў часткай каралеўства набатэяў да 106 года н. э., калі Філадэльфія апынулася пад рымскім кантролем і далучылася да Дзесяцігароддзя.

У 326 годзе н. э. хрысціянства стала галоўнай рэлігіяй імперыі і Філадэльфія стала месцам епархіі ў пачатку Візантыйскай эры. Адна з цэркваў гэтага перыяду знаходзіцца ў цытадэлі горада.

Філадэльфія была перайменаваная ў Аман на працягу эры Гасанідаў. Горад быў разбураны некалькімі землятрусамі і стыхійнымі бедствамі і заставаўся невялікім горадам і грудай руінаў да 1887. Усё памянялася, калі Атаманскі султан вырашыў пабудаваць чыгунку «Хіджазі», якая злучыла Дамаск і Медзіну, што палегчыла штогадовае паломніцтва хадж, і пастаянны гандаль.

[правіць] Славутасці

[правіць] Музеі

  • Іарданскі археалагічны музей
  • Іарданскі музей народных традыцый
  • Іарданскі музей фальклору
  • Археалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Антрапалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Музей нумізматыкі / Цэнтральны банк Іарданіі
  • Каралеўскі аўтамабільны музей


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах