Горад Лос-Анджэлес
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Лос-А́нджэлес (англ.: Los Angeles, ісп.: Los Ángeles), горад у ЗША, на поўдні штата Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна. Буйнейшы па колькасці насельніцтва горад у штаце і другі (пасля Нью-Ёрка) — у краіне.
Лос-Анджэлес — адзін з буйнейшых у свеце культурных, гандлёвых, прамысловых, навуковых, адукацыйных цэнтраў.
Заснаваны 4 верасня 1781 іспанскім губернатарам Феліпе дэ Неве пад назвай El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Angeles del Río de Porciúncula (Вёска нашай Пані, Царыцы анёлаў ракі Парц'юнкула). У 1821 адышоў да Мексікі, якая здабыла незалежнасць ад Іспаніі. У 1848 па сканчэнні Мексікана-амерыканскай вайны Лос-Анджэлес і Каліфорнія сталі часткай Злучаных Штатаў Амерыкі, Мексіка захавала за сабой Ніжнюю Каліфорнію (ісп.: Baja California). Лос-Анджэлес атрымаў статус муніцыпалітэта 4 красавіка 1850, за пяць месяцаў да прызнання Каліфорніі штатам ЗША.
Горад размешчаны ў зоне субтрапічнага міжземнаморскага клімата, для якой характэрныя мяккая, даволі вільготная зіма і цёплае ці гарачае, часцей за ўсё засушлівае лета. Брызы, што дзьмуць з Ціхага акіяна, робяць клімат у прыбрэжных раёнах горада больш прахладным летам і больш цёплым зімой, у параўнанні з больш кантынентальнымі раёнамі.
Лос-Анджэлес разглядаецца гарадскімі географамі як правобраз сучаснага амерыканскага метропаліса. Па ходу развіцця аўтамабільнага транспарту, лос-анджэлеская мадэль гарадской забудовы змяніла чыкагскую, што пераважала ў 19 ст. Для Лос-Анджэлеса характэрна адсутнасць адзінага гарадскога цэнтра: гістарычным цэнтрам з'яўляецца Ла-Плаза, ёсць даўнтаўн з мноствам хмарачосаў, адміністрацыйныя функцыі размеркаваны паміж рознымі адасобленымі раёнамі.
Горад падзяляецца на наступныя часткі: Цэнтр, Паўночны ўсход, Істсайд, Паўднёвы Лос-Анджэлес (да 2003 — Паўднёва-цэнтральны Лос-Анджэлес), Харбар, Галівуд, Уілшыр, Вестсайд, Сан-Фернанда.
Насельніцтва 4-мільённага горада пераважна не белае: былыя складаюць 49,8% (у тым ліку белыя нелацінскага паходжання 28,7%), чорныя 9,6%, азіяты 11,3%, карэнныя амерыканцы 0,7%, амерыканцы іспанскага ці лацінаамерыканскага паходжання (любой расы) 48,5%. Паводле перапісу 2010, першай мовай для 42,2% гараджан з'яўляецца англійская, 41,7% — іспанская, 2,4% — карэйская, 2,3% — тагалог, 1,7% — армянская, 1,5% — кітайская. У Лос-Анджэлесе пражываюць выхадцы з больш як 140 краін свету, якія размаўляюць на 224 мовах. Шматнацыянальны характар горада падкрэсліваюць этнічныя анклавы — Чайнатаўн, Гістарычны Філіпінатаўн, Карэятаўн, Маленькая Арменія, Маленькая Эфіопія, Тэгеранджэлес, Маленькі Токіа, Таітаўн.
Вядомыя асобы[правіць]
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
- Ангелес // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Афіцыйны сайт горада
- Альманах Лос-Анджэлеса
- Фота З Лос-Анджэлеса
- Фотагалерэя архітэктуры Лос-Анджэлеса
- Артыкул пра Лос-Анджэлесе ў «Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі»
Шаблон:Акруга Лос-Анджэлес Шаблон:Даліна Сан-Фернанда
| Каліфорнія | ||
|---|---|---|
| Сталіца | Сакрамента | |
| Найбуйнейшыя гарады | Лос-Анджэлес · Сан-Дыега · Сан-Хасэ · Сан-Францыска · Лонг-Біч · Фрэсна · Сакрамента · Окленд · Санта-Ана · Анахайм | |
| Акруга | Аламіда · Алпайн · Амадор · Б'ют · Вентура · Глен · Гумбальт · Дэль-Нортэ · Імперыял · Іньё · Ёла · Калаверас · Керн · Кінгс · Калуза · Контра-Коста · Ласен · Лейк · Лос-Анджэлес · Мадэра · Марын · Марыпоса · Мендасіна · Мерсед · Модак · Мано · Мантэрэй · Напа · Невада · Орындж · Плумас · Плэйсер · Рыверсайд · Сакрамента · Сан-Беніта · Сан-Бернардына · Сан-Дыега · Сан-Луіс-Абіспа · Сан-Матэа · Сан-Францыска · Сан-Хаакін · Санта-Барбара · Санта-Клара · Санта-Крус · Сатэр · Сіскію · Салана · Санома · Станіслаус · Сьера · Ціхама · Трыніці · Туалэмі · Туларэ · Фрэсна · Шаста · Эль-Дарада · Юба | |
| Артыкулы па тэме | Геаграфія (Аэрапорты · Аўтамагістралі · Нацыянальныя паркі) · Гісторыя (тэрыторыя Каліфорнія) · Культура (Музыка) · Славутасці · Урад · Губернатар (Спіс) · Сімвалы (Сцяг · Пячатка · Гімн) | |