Горад Рагачоў
| Горад
Рагачоў
Рагачоў
|
Рагачо́ў — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. У 121 км да поўначы ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў-Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на р. Днепр. Насельніцтва 34,1 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г., уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова – Замкавая гара – размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. З канца XIII ст. ў ВКЛ, уладанне князя Даўмонта. У XIV – XVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. З 1509 г. належаў вялікаму князю. У XVI cт. пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534 – 1537 гг. і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1657 гг. горад пераходзіў з рук у рукі, пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады Налівайкі і Дубіны. З 1772 г. у Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 1777 – 1796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 1796 – 1802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 г. – каля 4,5 тысяч ж., 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1897 – 9038 ж. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. – 50 прадпрыемстваў. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў – Жлобін. У 1906 г. адкрыта Рагачоўска рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя. З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. – Гомельскай вобласці. У 1939 г. у Рагачове 15,2 тыс. ж. У 1936 – 1941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1959 г. у Рагачове 10,2 тыс. ж., у 1970 г. – 16 тыс. ж. У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкавання.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».
[правіць] Культура
Рагачоўскі музей народнай славы.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Гарадзішча і селішча старажытнага Рагачова — помнік археалогіі
- Рагачоўская капліца
- будынак Рагачоўскай земскай управы
- будынак Рагачоўскага дваранскага вучылішча
- жылыя дамы (19 — пач. 20 ст.)
- Рагачоўскі касцёл (19 — пач. 20 ст.)
[правіць] Вядомыя асобы
- С. З. Галкін (1897—1960), паэт і драматург
- Аляксандр Ільіч Гінцбург, беларускі і савецкі кінарэжысёр
- Анатоль Яўгенавіч Андрэеў