Леанід Мендэлевіч Левін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мендэлевіч Левін
Дата нараджэння 25 ліпеня 1936(1936-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2014(2014-03-01) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дзеці Галіна Леанідаўна Левіна
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Працаваў у гарадах Мінск, Слуцк, Бухара, Валгаград, Давыд-Гарадок,
Уплыў Сяргей Пятровіч Каткоў
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Мендэлевіч Левін (нар. 25 ліпеня 1936, Мінск — 1 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры (1997), старшыня Саюза Беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын з 1991 па 2014 год.

Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Мінску ў сям’і Мендэля Моўшавіча і Лізаветы Левіных[2]. Скончыў 13-ю школу. Бацька ў першыя дні вайны сышоў на фронт, а маці і бабуля з маленькімі дзецьмі Лёнем і Мацільдай эвакуіравалася з Мінска, дабраўшыся таварнякамі да станцыі Кара-Балты ў Кыргызстане. Лізавета Левіна памерла там ад знясілення[3].

У 1954—1960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960—1997 гадах працаваў у Інстытуце «Мінскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтра Мінска).

1960—1967 — удзел у стварэнні парку імя 50-годдзя Савецкай улады

1968 — удзел у стварэнні выставачнага павільёна ВДНГ БССР у Мінску.

1970 — у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мемарыяльны комплекс 1968—1969 гг. «Хатынь».

З 1997 года — дырэктар уласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна».

Сябры і калегі — скульптар Анатоль Анікейчык, архітэктар Юрый Градаў.

Памёр 1 сакавіка 2014 года ў Мінску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску[4].

Грамадская дзейнасць

Член Саюзаў архітэктараў СССР і Беларусі. Член кардынацыйнага Савета Сусветнага кангрэса рускамоўнага яўрэйства, член Генеральнага Савета Еўраазіяцкага яўрэйскага Савета Старшыня Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын (1991), старшыня Мінскага яўрэйскага дабрачыннага фонду Хэсэд-Рахамім, старшыня гістарычнага таварыства «Трасцянец». Старшыня Міжнароднай яўрэйскай акадэміі мастацтва[5].

Работы

Асноўныя работы (некаторыя ў суаўтарстве):

Мемарыяльныя комплексы

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
Мемарыяльны комплекс ахвярам халакоста «Яма»

Помнікі

Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Помнік Янку Купалу ў Мінску

Праекты будынкаў

Будынак Мінскага гаркама КПБ

станцыі Мінскага метрапалітэна

Станцыя метро «Няміга»

Іншае

Праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра (1970—1975), праспекта Машэрава (1980-я), рэканструкцыі цэнтра Давыд-Гарадка (2000)[5]. Гістарычная «Няміга» (аўтарства рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска), «Траецкае прадмесце» (Мінск, 1980—1986), «Верхні горад», вуліца Няміга, «Ракаўскае прадмесце».

Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Палёты з Анёлам» (2000), Аўтар кнігі «Хатынь», якая атрымала прэмію за наватарства ў вобласці літаратуры, нарысаў пра архітэктуру ў спецыялізаваным і масавым друку[5].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Наталляй Афанасьевай меў дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Узнагароды

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1988). Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Прэміі Ленінскага камсамола Валгаграда, Ленінскай прэміі (1970), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны двума Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[5], ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, за стварэнне помніка князю Давіду ў Давыд-Гарадку.
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Красным Беразе (Гомельская вобласць)
  • Медаль Міколы Шчакаціхіна «За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі».
  • Званне «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна»[9].

Памяць

  • У Жлобіне адна з вуліц увесну 2015 года была пераназвана ў гонар Леаніда Левіна[9].
  • У сакавіку 2015 года імя Леаніда Левіна атрымала Гістарычная майстэрня ў Мінску[9].
  • У 2017 годзе Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын звярнуўся ў Мінгарвыканкам з прапановай даць імя Левіна вуліцы ў Мінску[9].

Крытыка

У якасці грамадскага дзеяча не раз паддаваўся крытыцы за недастатковае веданне рэалій яўрэйскага жыцця, пасіўнасць у зносінах з органамі ўлады, схільнасць да аўтарытарызму ў кіраванні [10][11].

Зноскі

  1. Левин Леонид Менделевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. «Обнял я деревце и попрощался с Лизой»: он вернулся с фронта и узнал, что жена умерла от дистрофии. История семьи архитектора Левина
  3. Непридуманная история военного почтового романа
  4. У Мінску развіталіся з архітэктарам Леанідам Левіным
  5. а б в г д е ё ж Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  6. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  7. «Мастацтва» № 5 (410). 2017
  8. «Мастацтва» № 7 (412). 2017
  9. а б в г http://belisrael.info/?p=15421
  10. Зуборев Л. Как создавалось «Общество еврейской культуры»
  11. Рубинчик В. О Левине и левинщине

Літаратура

  • Левин Леонид Менделевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі