Перайсці да зместу

Ян Радзівіл (1474—1522)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Радзівіл
Ян Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Ян Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
маршалак вялікі літоўскі
9 красавіка 1514 — 1522
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Кішка
Пераемнік Ян Янавіч Забярэзінскі
кашталян троцкі
1 красавіка 1522 — 1522
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Юрый Радзівіл Геркулес

Нараджэнне каля 1474
Смерць 1522(1522)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Стары»
Маці Соф'я з Манівідаў
Жонка Альжбета з Гаштольдаў[1], Багдана з Лукомскіх[d][1][2] і Ганна з Кішкаў[d][1]
Дзеці ад Ганны з Кішкаў: Мікалай, Ян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл «Барадаты» (каля 1474—1522) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік вількійскі (1495—1501), намеснік слонімскі (з 1505), маршалак гаспадарскі (1499—1514), маршалак земскі (1514—1522), кашталян троцкі (1522).

Сын Мікалая Радзівіла Старога.

Набліжаны вялікага князя Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 годзе каралём польскім. Падпісаў Мельніцкі акт у 1501 годзе, але пазней падтрымліваў палітыку вялікага князя Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцяў. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508 гадах.

Валодаў маёнткамі ў Літве: Нягневічамі ў Новагародскім ваяводстве, Здзітавам і Лахвай у Берасцейскім, Уздой у Менскім, Алыкай на Валыні і інш.

У шлюбе з Альжбэтай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, якія ўсе памерлі ў дзяцінстве; у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок; у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.

Першая жонка Альжбэта тастаментам запісала мужу свае пасажныя маёнткі, але ў 1503 годзе яе брат Альбрэхт Гаштольд пачаў справу за вяртанне маёнткаў сабе як «блізкіх», бо паводле звычаяў перажыўшы сваіх дзяцей Альжбэта не магла запісаць іх мужу. Радзівіл звяртаўся нават да Папы Рымскага, што было аспрэчана вялікім князем як неадпаведнае традыцыі, але ўрэшце вымушаны перадаць жончыны маёнткі Гаштольду[3].

Зноскі

Спасылкі