Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:05, 7 сакавіка 2022, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля |скарачэнне = |эмблема = New Logo 1.jpg |выява = The Wilfred Brown Building at Brunel University - geograph.org.uk - 1518813.jpg |арыгінал = {{lang-en|Brunel University London}} |міжназва = |ранейшае = |дэві...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля
англ.: Brunel University London
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Brunel University London
Заснаваны 1966
Рэктар Richard Sykes[d]
Студэнты 14 165[1]
Размяшчэнне Лондан
Сайт brunel.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля (англ.: Brunel University London) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Названы ў гонар Ісамбарда Кінгдама Брунеля, англійскага інжынера, які пабудаваў шматлікія верфі, чыгункі, серыю параходаў, уключаючы першы трансатлантычны параход з прапелерным рухам, а таксама мноства важных мастоў і тунэляў. Яго праекты зрабілі рэвалюцыю ў грамадскім транспарце і тэхніцы Віктарыянскай эпохі.

Агульная характкрыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 16 000 студэнтаў і працуе 2 500 супрацоўнікаў, а агульны даход у 20192020 гадах склаў 237 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, з якіх 30 % прыпадае на гранты і даследчыя кантракты.

Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы:

  • каледж бізнесу, мастацтваў і сацыяльных навук;
  • каледж інжынерыі, дызайну і фізічных навук;
  • каледж аховы здароўя, медыцыны і навук аб жыцці.

Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 400 лепшых універсітэтаў свету ў рэйтынгу QS World University Rankings 2022 і Times Higher Education World University Rankings 2022. Універсітэт атрымаў юбілейную прэмію каралевы Лізаветы ІІ ў 2011 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]