Андрэй Мікалаевіч Варанкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Варанкоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Варанкоў
Андрэй Варанкоў.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Мікалаевіч Варанкоў
Нарадзіўся 8 лютага 1989(1989-02-08) (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Брунея ДПММ
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 0 (0)
2007 — 2013 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
2007 — 2009   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 65 (10)
2009   Сцяг Украіны Абалонь (Кіеў) 14 (5)
2010 — 2011   Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 34 (11)
2011   Сцяг Украіны Карпаты (Львоў) 5 (0)
2012   Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 12 (2)
2012   Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 9 (0)
2013   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 4 (3)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 59 (13)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Гарадзея 39 (4)
2019 — Сцяг Брунея ДПММ (Бандар-Серы-Бегаван)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 20 (6)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 7 (1)
2007 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 9 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2012.

Андрэй Варанкоў (нар. 8 лютага 1989, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік брунейскага клуба ДПММ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Гуляў за другую каманду, пасля аддаваўся ў арэнду ў клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман». Пасля сканчэння сроку арэнды ў гродзенскім клубе ў жніўні 2012 года зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у запарожскі «Металург». З сакавіка 2013 года выступаў за «Дынама-2»[1]. У чэрвені 2013 года пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента[2].

Пасля расставання з «Дынама» доўгі час заставаўся без клуба, хоць меў прапановы з Заходняй Еўропы[3]. Толькі ў верасні 2014 года далучыўся да мазырскай «Славіі», пасдпісаўшы кантракт да канца 2014 года[4]. Застаўся ў «Славіі» і ў сезоне 2015, калі клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Выступаў пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам клуба ў сезоне. У першай палове сезону 2016 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Дзяніс Лапцева ўлетку застаўся асноўным нападнікам мазыран.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[5]. У складзе каманды стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[6].

У снежні 2018 года далучыўся да брунейскага клуба ДПММ, які выступае ў чэмпіянаце Сінгапура[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (забіў на турніры 2 галы — Ісландыі з пенальці і Іспаніі). Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане.

13 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]