Армія нацыянальнага вызвалення (Македонія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армія нацыянальнага вызвалення
алб.: Ushtria Çlirimtare Kombëtare
Выява лагатыпа
Эмблема Арміі нацыянальнага вызвалення
Ідэалогія ірэдэнтызм, сепаратызм, нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць албанцы
Лідары Алі Ахмети
Штаб-кватэра
Актыўная ў Полажскі, Скопскі і Паўночна-Усходні рэгіёны
Сфарміравана 1999
Расфарміравана 27 верасня 2001
Саюзнікі АВПМБ
АНА
 Аль-Каіда
MPRI
Праціўнікі  Паўночная Македонія
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый KFOR
Удзел у канфліктах

Канфлікт у Македоніі (2001)

Напад баявікоў на Куманава, 2015

Армія нацыянальнага вызвалення (алб.: Ushtria Çlirimtare Kombëtare) — албанскае ўзброенае фарміраванне, якое дзейнічала ў Рэспубліцы Македоніі ў 2001 годзе. Вядомая таксама як Македонская УЧК. Нягледзячы на падабенства ў назве з Арміяй вызвалення Косава (алб.: Ushtria Çlirimtare e Kosovës), АНВ была асобнай арганізацыяй.

Пасля заканчэння канфлікту ў Рэспубліцы Македоніі ў 2001 годзе АНВ была расфарміравана паводле Охрыдскага пагаднення, якое давала аўтаномію албанскаму насельніцтву Македоніі і пашырала яго правы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Армія нацыянальнага вызвалення была заснавана і ўзначалена Алі Ахмеці ўвосень 1999 года. Яна была мала вядомая да таго часу, пакуль яе байцы не пачалі адкрытую канфрантацыю з македонскай арміяй і паліцыяй. Абвешчанымі мэтамі Арміі былі роўныя з македонцамі права албанскага насельніцтва ў рамках канфедэратыўнай Македоніі. Адзін з лідараў АНВ сказаў наступнае: «Мы не жадаем падвяргаць небяспецы стабільнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Македоніі, але мы будзем ваяваць да таго часу, пакуль не атрымаем свае асноўныя правы». Урад Рэспублікі Македоніі заявіў пра тое, што Армія з'яўляецца тэрарыстычнай арганізацыяй, якая шукае спосаб аддзяліць албанскую меншасць ад Македоніі і аб'яднацца з Албаніяй.

З 22 студзеня 2001 года, АНВ стала здяйсняць свае напады на рэгулярныя часці македонскай арміі. Неўзабаве канфлікт абвастрыўся, а з сакавіка 2001 года Армія нацыянальнага вызвалення атрымала кантроль над паўночнымі і заходнімі раёнамі Македоніі, і была ў 20 кіламетрах ад сталіцы Скоп’е.

У сакавіку 2001 года байцы АНВ кантралявалі ўзгоркі і горы паміж Косавам і Цетавам (сам горад ім узяць не ўдалося). 3 мая 2001 года армія і паліцыя Македоніі пацярпелі паражэнне падчас абарончага бою ў Куманаве. 16 жніўня абодва бакі канфлікту падпісалі Охрыдскае пагадненне, пасля чаго Алі Ахмеці абвясціў пра спыненне ўзброенай барацьбы і пра стварэнне Дэмакратычнага саюза за інтэграцыю.

Пасля роспуску АНВ становішча ў рэгіёне стала спакайнейшым. Аднак, частка баявікоў працягнулі правакацыйную дзейнасць у складзе Албанскай нацыянальнай арміі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]