Бюст П. І. Клімука (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бюст П. І. Клімука, Брэст)
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік
Бюст П. І. Клімука
Бульвар Касманаўтаў. Бюст. П. І. Клімука.jpg
52°05′17″ пн. ш. 23°42′09″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Скульптар I. Міско
Архітэктар С. Баткоўскі
Дата пабудовы 1979 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000012шыфр 112Ж000012

Бюст П. І. Клімука (Брэст)
Бюст П. І. Клімука
Бюст П. І. Клімука

Бюст П. І. Клімука — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Маскоўскай і бульвара Касманаўтаў. Устаноўлены ў 1978 г. ў гонар двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-маёра авіяцыі беларускага лётчыка-касманаўта Пятра Ільіча Клімука, які нарадзіўся ў Брэсцкім раёне.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бульвар Касманаўтаў з бюстам П. І. Клімука

Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар I. Міско і архітэктар С. Баткоўскі. Бронзавы пагрудны бюст касманаўта вышынёй 1,1 м устаноўлены на высокім пастаменце з чырвонага граніту, які дасягае ў вышыню 3 м. У развароце выпрастаных плячэй, павароце галавы, выразных рысах твару — рашучасць і цвёрдасць. Мундзір, выявы ўзнагарод удакладняюць характарыстыку героя. Ніз пастамента абвіты бронзавым вянком. Асіметрычны гранітны стылабат з 3 прыступкамі злева агінае бардзюр. На пастаменце рзльефная выява 2 ордэнаў Леніна і 2 медалёў «Залатая Зорка». Ніжэй накладнымі бронзавымі літарамі даецца тэкст Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні П. I. Клімука ордэнам Леніна і 2-м медалём «Залатая Зорка».

Спалучэнне паліраванага чырвонага граніту пастамента і стылабата з цёмнай бронзай бюста надае яму дэкаратыўны эфект і ўзмацняе яго гераічнае гучанне. Вакол разбіты газоны, раней таксама былі высаджаны дрэвы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]