Віталь Венядзіктавіч Шчэрба

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталій Шчэрба)
Jump to navigation Jump to search
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Спартыўная гімнастыка (мужчыны)
Золата Барселона 1992 Каманднае першынство
Золата Барселона 1992 Абсалютнае першынство
Золата Барселона 1992 Кольцы
Золата Барселона 1992 Конь
Золата Барселона 1992 Брусы
Золата Барселона 1992 Апорны скачок
Бронза Атланта 1996 Абсалютнае першынство
Бронза Атланта 1996 Перакладзіна
Бронза Атланта 1996 Брусы
Бронза Атланта 1996 Апорны скачок

Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (13 студзеня 1972, Мінск) — знакаміты беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).

Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіядаў (1993, 1995).

У 1992 МАК узнагародзіў Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.

З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.

Віталь Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство