Домік Пятра I (Полацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жылы дом
Домік Пятра I
Dom-piatra.jpg
Краіна Беларусь
Горад Полацк
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1692
Дата пабудовы 1692 год
Вядомыя жыхары Пётр I
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000619шыфр 212Г000619

Домік Пятра I — помнік архітэктуры барока ў Полацку, размешчаны па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 33. На сённяшні дзень функцыянуе як стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIIIXIX стст. перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр I. Аднапавярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка (19х8,5 м).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 г. будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пасланы новая падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.

У 1998 годзе ў быдынку адкрылася стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сцены цагляныя, атынкаваныя звонку і ўнутры. Асноўныя памяшканні паўпадвала перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, астатнія крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазнейшыя плоскія перакрыцці. З боку ракі на фасадзе дзевяць акон, на бакавым — тры. Уваход зроблены з боку задняга фасада. Зараз уваход ссунуты ў бок вугла. Раней унутры існавала яшчэ адна папярочная сцяна, аб чым сведчыць план паўпадвала, і дом меў скляпеністыя перакрыцці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]