Перайсці да зместу

Еўрапейскі вяшчальны саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны арганізацый-членаў ЕВС      Краіны з адной або больш актыўнай арганізацыяй-членам      Краіны без актыўных, але з асацыяванымі арганізацыямі-членамі      Краіны з прыпыненымі арганізацыямі-членамі

Еўрапейскі вяшчальны саюз, ЕВС (англ.: European Broadcasting Union, EBU; фр.: Union Européenne de Radio-Télévision, UER) — еўрапейская арганізацыя, найбуйнейшае аб’яднанне нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце. Галоўны офіс размешчаны ў Жэневе (Швейцарыя). Арганізацыя створана 12 лютага 1950 года 23-ма еўрапейскімі тэле- і радыёкампаніямі міжземнаморскага рэгіёну.

Па стане на пачатак 2026 года ў склад арганізацыі ўваходзяць 68 членаў, у якіх прымае ўдзел 113 членскіх арганізацый з 56 краін[1], і 28 партнёраў з 18 краін[2].

ЕВС з’яўляецца арганізатарам штогадовых конкурсаў «Еўрабачанне», «Дзіцячае Еўрабачанне» і «Танцавальнае Еўрабачанне». Саюз таксама ўладальнік ўсёй інтэлектуальнай уласнасці, што ствараецца ў рамках конкурсу «Еўрабачанне».

З 1993 года Белтэлерадыёкампанія з’яўлялася членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза. 28 мая 2021 года ЕВС прыпыніў яе членства[3], а 30 чэрвеня 2021 года выключыў яе з членаў арганізацыі[4].

У лютым 2022 года арганізатары конкурсу «Еўрабачанне» адхілілі Расію ад удзелу ў ім[5]. 26 мая 2022 года расійскія члены Еўрапейскага вяшчальнага саюза былі выключаны з яго складу[6].