Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут
| Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут | |
|---|---|
| Заснаваны | 11 красавіка 1995 |
| Год закрыцця | 1 кастрычніка 2004 |
| Размяшчэнне | |
Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут імя В. П. Кавалёва (таксама ввядомы як «Магілёўскі прыватны фінансава-эканамічны інстытут») — прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі эканамічнага профілю, якая дзейнічала ў г. Магілёў у 1995—2004 гг[1][2]. Інстытут быў зарэгістраваны 11 красавіка 1995 г., пастаўлены на ўлік па юрыдычным адрасе: вуліца Вішнявецкага 8а, у Магілёве 15 мая 1996 г.
У 2003/04 навучальным годзе ў інстытуце быў адзін фінансава-эканамічны факультэт. Спецыяльнасці: камерцыйная дзейнасць (спецыялізацыя «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання»); фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Фінансы»); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне»). Навучанне ажыццяўлялася дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У інстытуце ў 2003/04 навучальным годзе было 1146 студэнтаў, з іх 267 на дзённым аддзяленні. Навучальна-выхаваўчы працэс забяспечваў 71 выкладчык, у т.л. 37 дактароў і кандыдатаў навук.[3]
1 кастрычніка 2004 г. уласнік Інстытута прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі, а 19 снежня 2016 г. гэту арганізацыю выключалі са спісаў Адзінага дзяржаўнага рэестра па прычыне ліквідацыі[1][2].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Магілёўскі фінансава-эканамічны інстытут імя В.П. Кавалёва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 423. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).