Рагачоўскі настаўніцкі інстытут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рагачоўскі настаўніцкі інстытут
Rahačoŭ, Jołšynskaja. Рагачоў, Ёлшынская (10.1938).jpg
Заснаваны 1936
Год закрыцця 1944
Размяшчэнне Рагачоў

Рагачоўскі настаўніцкі інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова ў Рагачове ў 1936—1941 і 1944 гадах, рыхтаваў настаўнікаў 5-7-х класаў для агульнаадукацыйных школ[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе на базе педагагічнага тэхнікума быў адкрыты 2-х гадавы настаўніцкі інстытут з двума факультэтамі: рускай і беларускай моў і гісторыі[2]. У 1938 годзе ў настаўніцкім інстытуце вучыліся 874 студэнта[3]. У 1941 інстытут аб’яўляе набор на літаратурны факультэт[4]. У часы Другой сусветнай вайны быў закрыты. Аднавіў сваю працу 15 сакавіка 1944 года. Аднак у сувязі з тым, што навучальны корпус інстытута быў разбураны ў ходзе баявых дзеянняў, заняткі на трох аддзяленнях: мовы і літаратуры, фізіка-матэматычным і гісторыка-геаграфічным — пачаліся ў Мазыры[5]. Праз невялікі прамежак часу ён быў перайменаваны ў Мазырскі настаўніцкі інстытут.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі