Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (МІ МУС РБ) | |
---|---|
альтэрн.: Магілёўскі інстытут МУС Беларусі[1] | |
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1948 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Валерый Мікалаевіч Палішчук[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | Магілёў, вул. Крупскай, 67 |
Сайт | institutemvd.by |
![]() |
Магілёўскі інстытут МУС — дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на першай ступені вышэйшай адукацыі. Створаны ў 1948 годзе як школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпуса галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР, інстытут з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы МУС.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1948 годзе востра паўстала пытанне аб неабходнасці адкрыцця навучальнай установы па падрыхтоўцы міліцыянераў-транспартнікаў, бо за час Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах загінула больш за палову супрацоўнікаў дадзеных падраздзяленняў МУС.
2 красавіка 1948 года па загадзе Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР генерал-палкоўніка Абакумава была заснавана Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпусу галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце з тэрмінам навучання 7 месяцаў. Першым начальнікам школы быў прызначаны Ляхаў Васіль Іванавіч.
Пра інстытут
[правіць | правіць зыходнік]Сярод вядомых выпускнікоў установы адукацыі ёсць два героя Савецкага саюза, якія з’яўляліся ўдзельнікамі ВАВ — Сідараў Пётр Пятровіч і Сарокін Барыс Рыгоравіч. Адзін з самых вядомых выпускнікоў — генерал-палкоўнік юстыцыі Алу Алханаў, які раней займаў пасаду Прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі, у цяперашні час — намеснік міністра юстыцыі Расіі.
Інстытут уваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны і займае адно з вядучых месцаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай юрыдычнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для органаў унутраных спраў рэспублікі.
Набор у Магілёўскі інстытут МУС ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
- Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі;
- Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Выпускнікам інстытута прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст» і першае спецыяльнае званне «Лейтэнант міліцыі».
Начальнікі
[правіць | правіць зыходнік]- (1948-?) — Васіль Іванавіч Ляхаў
- Аляксей Іванавіч Карташоў
- Іван Міхайлавіч Аксёнаў
- Іван Паўлавіч Бурчанкоў
- (1975-?) — Васіль Іванавіч Спадабаеў
- (з верасня 2014) — Валерый Мікалаевіч Палішчук
Зноскі
- ↑ Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 2 чэрвеня 2023.
- ↑ Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2022. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 2 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Магілёўскага інстытута МУС
- Электронная кніга «65 гадоў падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»
- Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» на 2015 год Архівавана 16 жніўня 2017.
- Магілёўскі інстытут МУС
- Магілёўскі інстытут МУС Архівавана 28 сакавіка 2014.
- Магілёўскі інстытут МУС
- Магілёўскі інстытут МУС Архівавана 27 сакавіка 2014.