Мая малітва (1912)
Мая малітва | |
---|---|
Жанр | верш |
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1912 |
Апублікаваны ў | Наша Ніва |
![]() |
«Мая малітва» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1912 годзе і ўпершыню апублікаваны ў газеце «Наша Ніва».[1]
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У развіццё спецыфічнага для мастакоўскага светапогляду пантэістычнага светапогляду, паэт кажа: малюся свабоднаму ветру, малюся агню, малюся жывучай вадзіцы. Гэты верш, іншыя творы з прыкметамі мастацкага пантэізму сёй-той прыняў за паганства, ці, прынамсі, за схільнасць паэта да паганскай аксіялогіі. Вульгарны сацыялагізм падтасаваў багаборчыя матывы Купалы пад бальшавіцкі атэізм.[1]
Мастацкія ўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]
У 1994 годзе спалучаны і крыху зменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 года, а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года, пры гэтым у прыпеве слова «загон» замененае на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсленне «распятаю») паклаў на музыку кампазітар, удзельнік гурта «Песняры» А. Моўчан. Выконваў песню «Малітва» кіраўнік гурта Ул. Мулявін.[2]
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Крытыкі адзначалі праграмнасць купалаўскага верша не толькі для самога аўтара, але і для ўсёй беларускай літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння:
![]() |
Верш «Мая малітва» — праграмны твор, credo беларускае літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння. І не толькі прыгожага пісьменства, а таксама яго айчыннай крыніцы — аўтэнтычнай народнай культуры, дзе пакланяліся Богу і яго дасканаламу твору — Сонцу, Зямлі, Космасу. Ул. Конан[1] |
![]() |
Зноскі
- ↑ а б в Конан, Уладзімір. Жанр малітвы ў паэзіі Янкі Купалы (вэбсайт). Наша Вера (2004). Праверана 9 мая 2013.
- ↑ МБ. Песняры. Янка Купала. Малітва (газета). Наша Ніва (12 жніўня 2011). Праверана 9 мая 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Конан, Уладзімір. Жанр малітвы ў паэзіі Янкі Купалы (вэбсайт). Наша Вера (2004). Праверана 9 мая 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мая малітва (1912) у Вікікрыніцах |
---|