Наіры (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Наіры, народ)
Перайсці да: рух, знайсці

Наірыасірыйская назва групы плямён на тэрыторыі Урарту.

Гэта назва сустракаецца ў XIII—XI стагоддзях да н.э., прытым некаторыя геаграфічныя аб'екты, захоўвалі корань «Наіры» і пасля. Прыкладам возера Ван назвалася «морам краіны Наіры» (tamtu sa mat Nairi) і ў пазнейшых асірыйскіх тэкстах[1].

Некаторыя даследнікі лічаць асірыйскае слова «Наіры» назвай народа хурытаў, што дае ясную версію паходжання народаў Урарту[2]. Гэты пункт погляду падмацоўваецца даследаваннямі пра сувязь мовы Урарту з хурыцкай мовай[3][4].

Нястача крыніц не дазваляе зрабіць канчатковую выснову пра этнічны склад плямён Наіры і пра ступень шырання гэтых плямён на тэрыторыі Урарту.

Часам Наіры атаясамляецца сні хрыяй месапатамскіх і анаталійскіх крыніц (вядома пра хецка-асірыйскую бітву пры Ніхрыі за кантроль над рэшткамі Мітаніі), але з'яўленне адразу дзвюх назваў у адным спісе сведчыць супраць іх тоеснасці[5].

Сучаснае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць таксама паняцці краіна Наіры ці наірскі народ, якія пазначаюць Арменію і армянскі народ. Выкарыстоўваючы яго як старажытную назву Арменіі[6], Валерый Брусаў у вершы «Да армян» пісаў.

" И уцелел ваш край Наирский
В крушеньях царств, меж мук земли:
Вы за оградой монастырской
Свои святыни сберегли[7].
"

Раман класіка армянскай літаратуры Егішэ Чарэнца, які расказвае пра гістарычна складанае жыццё Арменіі, таксама атрымаў назву «Краіна Наіры»[8].

Зноскі

  1. Пиотровский Б. Б. Ванское царство (Урарту), Издательство Восточной литературы, Москва, 1959
  2. Götze, Albrecht Hethiter, Churriter und Assyrer; Hauplinien der vorderasiatischen Kulturentwicklung im II. Oslo, H. Aschehoug; Cambridge, Mass., Harvard University Press, 1936
  3. Иоганнес Фридрих Дешифровка забытых письменностей и языков, УРСС, Москва, 2003 ISBN 5-354-00045-9
  4. Дьяконов И. М. Языки древней Передней Азии, «Наука», Москва, 1967
  5. M. Salvini «Nairi, Na’iri» Reallexikon der Assyriologie 9. Edited by Erich Ebeling and Bruno Meissner. New York: Walter de Gruyter, 1998—2001. p. 87.
  6. В. Брюсов. Сборники и стихи 1909—1918 годов
  7. В. Брюсов К армянам
  8. [{{{спасылка}}} Чаренц Егише Абгарович] — артыкул з БСЭ