Паланэз (РСЗА)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паланэз, РСЗА)
Jump to navigation Jump to search
РСЗА Паланэз на парадзе 3 ліпеня 2017

Паланэз — беларуская рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці.

Упершыню была прадэманстравана 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску[1].

РСЗА «Паланэз» створана беларускімі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае лепшым сусветным аналагам. Кожная баявая машына гэтай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці 200 км. Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА «Паланэз» выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў[2].

16 чэрвеня 2016 на палігоне ў Гомельскай вобласці ўпершыню былі праведзены баявыя пускі РСЗА «Паланэз»[3].

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Найноўшыя беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" упершыню былі паказаны на парадзе ў Мінску. Грамадства. БелТА (9 мая 2015). Праверана 11 чэрвеня 2018.
  2. Аляксандар Гелагаеў. Першая беларуская РСЗА «Паланэз» можа адкрыць новую старонку ў беларускім ВПК. Наша Ніва (8 траўня 2015). Праверана 11 кастрычніка 2015.
  3. Д.Алдохін. Видеофакт: первые боевые пуски ракетного комплекса "Полонез" (руск.) . Armiya.az (16 чэрвеня 2016). Праверана 16 чэрвеня 2016.
  4. "Паланэз" прынята на ўзбраенне беларускай арміі. Грамадства. БелТА (22 жніўня 2016). Праверана 11 чэрвеня 2018.
  5. Белорусские «Полонезы» поступили на вооружение Азербайджанской Армии (руск.) . Armiya.az (11 чэрвеня 2018). Праверана 11 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]