Румынія ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1994 года. Пасля Еўрабачання 1994, Румынія на 4 гады пакінула конкурс; таксама былі прапушчаны конкурсы 1999 і 2001 гадоў (з-за дрэнных паказчыкаў у 1998 і 2000 гадах суадносна). Лепшы вынік быў паказаны ў 2005 і 2010 гадах — трэцяе месца (лідарам па балах з'яўляецца выступ у 2006 годзе — 172 бала, чацвёртае месца). Краіна ўпершыню не прайшла ў фінал у 2018 годзе, з моманту ўводу сістэмы паўфіналаў, заняўшы 11 месца ў паўфінале. Таксама ў 2019 годзе Румынія зноў не прайшла ў фінал, заняўшы 13 месца ў паўфінале, што стала горшым вынікам краіны за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.
Румынія была дыскваліфікавана на конкурсе ў 2016 годзе за нявыплату даўгоў перад ЕВС.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў фіналах Румынія атрымала 1470 балаў, а ў паўфіналах (без уліку кваліфікацыйных этапаў 1993 і 1996 годоў) — 1309 балаў.