Перайсці да зместу

Tiuna

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tiuna
Выява
Краіна паходжання
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Tiuna — шматмэтавы аўтамабіль, выраблены прадпрыемствам CAVIM для Узброеных сіл Венесуэлы. Машына спраектавана на платформах URO і HUMVEE[1][2]. Існуе ў ваенных і грамадзянскіх версіях[3].

Серыйная вытворчасць пачалася ў 2004 годзе. Аўтамабіль мае 90% камплектуючых вытворчасці Венесуэлы.

Tiuna вырабляецца ў наступных мадэлях[4][5]:

  • Стандартная мадэль: мае чатыры мацавання, адно для 12,7-мм кулямёта Browing M2HB-QCB і яшчэ два для 7,62x51-мм кулямётаў FN-Mag і чацвёртае для двух супрацьтанкавых рэактыўных установак Saab Bofors Dynamics AT-4, умяшчае да 7 чалавек.
  • Супрацьтанкавая мадэль (UR-106): усталёўваецца 106-мм безадкатная гармата M-40 A1 з лазерным прыцэлам або ракетная устаноўка IMI MAPATS-2. У некаторых версіях маецца кулямёт калібра 7,62 мм, чатыры супрацьтанкавыя ракеты AT-4, дзве зенітныя ракеты IGLAS/S.
  • Камандзірская машына.
  • Зенітная платформа: прызначана для ўсталявання розных зенітных сістэм, у тым ліку RBS-70 Robosystem, MBDA Mistral і ZU-23-a.
  • Машына сувязі: абсталявана сродкамі сувязі.
  • Машына для барацьба з масавымі беспарадкамі: перавозіць да 12 чалавек.
  • Транспартная мадэль.
  • Медыцынская машына.
  • Бензавоз.

Машына выкарыстоўваецца Венесуэлай, Балівіяй, Кубай і Эквадорам[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://web.archive.org/web/20080313081743/http://www.minci.gob.ve/reportajes/2/174514/vehiculos_tiunauna_experienciaenezolana.html
  2. Copia archivada. Архівавана з першакрыніцы 4 de marzo de 2016. Праверана 7 de julio de 2011.
  3. http://www.motorpasion.com/todoterrenos/tiuna-los-hummve-venezolanos
  4. El Vehículo Multipropósito TIUNA (ісп.). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2006. Праверана 10 сакавіка 2012.
  5. а б Tiuna. Military Today (2 лютага 2015). Праверана 10 сакавіка 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]