Перайсці да зместу

VBMR Griffon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VBMR Griffon
Выява
Краіна паходжання
Вытворца KNDS France[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

VBMR Griffon (фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Griffon) — французскі шматмэтавы бронетранспарцёр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 2000-х гадоў французская армія рыхтавалася да замены браневікоў VAB. Вайскоўцы запланавалі на перыяд 2018—2025 гадоў закупіць да 2122 аўтамабіляў VBMR, распрацаваных і вырабленых кампаніяй Nexter у супрацоўніцтве з Arquus і Thales.

6 снежня 2014 года міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян абвясціў, што пастаўкі пачнуцца ў 2018 годзе[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

VBMR Griffon грунтуецца на шасі камерцыйнага ўсюдыхода з колавай формулай 6×6 і можа перавозіць да васьмі пяхотнікаў.

БТР выкарыстоўвае стандартныя рухавікі камерцыйных грузавікоў, адаптаваныя для работы з больш шырокім дыяпазонам паліва. У машыне ўсталяваная сістэма залішняга ціску для падтрымання пастаяннай абароны дэсантнага аддзялення ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. Для эксплуатацыі ў гарачым клімаце Griffon абсталяваны кандыцыянерам.

Griffon абсталяваны выносным баявым модулем, які можа быць узброены альбо 12,7-мм, альбо 7,62-мм кулямётам, альбо 40-мм аўтаматычным гранатамётам. Магчыма даданне двух супрацьтанкавых кіраваных ракет Akeron MP. На выдаленым баявым модулі усталяваны восем пускавых установак для дымавых гранат.

У дадатак да больш цяжкага бронеаўтамабіля Griffon у якасці замены таксама ідзе 4-колавы «фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Léger Serval»— «VBMR-L Serval». Ён прызначаны для вядзення разведвальных дзеянняў у лёгкіх пяхотных часцях. Адрозніваецца падвышанай манеўранасцю і праходнасцю[3].

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

VBMR Griffon[правіць | правіць зыходнік]

VBMR-L Serval[правіць | правіць зыходнік]

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. le-jaguar Le ministre de la Défense dévoile le GRIFFON et le JAGUAR. Праверана 26 чэрвеня 2017.
  2. [http:// www.defense.gouv.fr/actualites/fil-defense/scorpion-commande-des-premiers-vehicules-blindes-griffon-et-jaguar Scorpion : Команда первых бронированных автомобилей Griffon и Jaguar]. Министерство обороны Франции. Праверана 26 чэрвеня 2017.
  3. In a blow to RTD, France selects Nexter for light multirole vehicle. Defense News (26 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 13 лютага 2018.
  4. Belgium to procure French Scorpion vehicles. IHS Jane's 360 (26 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2017. Праверана 13 лютага 2018.
  5. Griffon Multi-Role Armoured Vehicle (VBMR). Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 13 лютага 2018.
  6. Le ministère des Armées commande 313 véhicules blindés à l'industrie française. Ministère des armées (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 10 кастрычніка 2020.