Pinzgauer
Steyr-Puch Pinzgauer | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Steyr-Daimler-Puch, BAE Systems Inc. | |||||
Гады выпуску | 1971—2007 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Steyr-Puch Pinzgauer — аўстрыйская ваенная машына. З’яўляецца далейшым развіццём Steyr-Puch Haflinger. Выкарыстоўваецца ў версіях з колавай формулай 4х4 або 6х6.
Pinzgauer выпускаўся ў розных версіях, перш за ўсё для вайскоўцаў. Першая серыя (710/712) выраблялася з 1971 па 1985 год і аснашчалася выключна чатырохцыліндравым радным рухавіком з паветраным астуджэннем (уласная распрацоўка Puch: 2,5 л магутнасцю 62—66 кВт, у цывільнай версіі 2,7 л, 76 кВт).
Памеры першай серыі (4×4/6×6):
- Даўжыня: 4170 мм/4950 мм
- Шырыня: 1790 мм/1790 мм
- Вышыня: 2045 мм/2045 мм
- Дапушчальна агульная вага: 3000 кг/3500—3900 кг
У 1985 годзе аўтамабіль быў цалкам перароблены (серыя 716/718) і пераведзены на дызельныя рухавікі. Стаў выкарыстоўвацца турбадызель з вадкасным астуджэннем (2,4-літровы шасціцыліндравы турбадызель VW LT 85 кВт). З 2003 года ён быў заменены на 2,5-літровы 5-цыліндравы (турбадызель VW). Бензінавыя мадэлі абсталёўваліся 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Мадэлі з шасціцыліндравым турбадызелем (1985—2003) былі даступныя альбо з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, альбо з 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.
Памеры другой серыі (4×4/6×6):
- Даўжыня: 4528 мм/5308 мм
- Шырыня: 1800 мм/1800 мм
- Вышыня: 2160 мм/2160 мм
- Дапушчальна агульная вага: 3850 кг/5000 кг