Гертруда Бэл Элаян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
| Месца нараджэння = {{месца нараджэння|Нью-Ёрк}}
| Месца нараджэння = {{месца нараджэння|Нью-Ёрк}}
| Месца смерці = {{МС|Паўночная Караліна|ў Паўночнай Караліне|Паўночная Караліна}}
| Месца смерці = {{МС|Паўночная Караліна|ў Паўночнай Караліне|Паўночная Караліна}}
| Грамадзянства = ЗША
| Навуковая сфера = [[біяхімія]], [[фармакалогія]]
| Навуковая сфера = [[біяхімія]], [[фармакалогія]]
| Месца працы =
| Месца працы =

Версія ад 19:32, 14 мая 2019

Гертруда Бэл Элаян
англ.: Gertrude Belle Elion
Дата нараджэння 23 студзеня 1918(1918-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння Нью-Ёрк
Дата смерці 21 лютага 1999(1999-02-21)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці Паўночная Караліна
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, хімік, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, прафесар, даследчыца
Навуковая сфера біяхімія, фармакалогія
Месца працы
Альма-матар Нью-Ёркскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Джордж Хітчынгс
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1988)
Сайт nobelprize.org/prizes/me…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гертруда Бэл Э́лаян (англ.: Gertrude Belle Elion, 23 студзеня 1918, Нью-Ёрк21 лютага 1999, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж.Блэкам і Дж.Хітчынгсам "за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі".

Біяграфія

Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям'і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў - з Расіі).

Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967-1983 гадах кіраўнік аддзела).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.

Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян:

  • меркаптапурын (першы антылейкемічны прэпарат)[5],
  • імунасупрэсар азаціапрын,
  • алапурынол (ужывальны пры падагры),
  • антымалярыйны прэпарат пірыметамін,
  • трыметапрым,
  • ацыклавір (антывірусны прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу).

Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б Gertrude B. Elion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gerber J. B. Gertrude Elion // Elion, Gertrude (23 January 1918–21 February 1999), biochemist // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202091 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/1653.html Праверана 25 лютага 2018.
  4. NNDB — 2002.
  5. Marx, Vivien. 6-Mercaptopurine. Chemical & Engineering News (2005). Праверана 20 кастрычніка 2012.
  6. Staff. Invent Now: Hall of Fame: Gertrude Belle Elion. National Inventors Hall of Fame. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  7. Staff. The President's National Medal of Science: Recipient Details: GERTRUDE B. ELION. National Science Foundation. Праверана 20 кастрычніка 2012.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4

Спасылкі