Перайсці да зместу

Каралеўства Венгрыя (1920—1944)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгенцтва
Каралеўства Венгрыя
Magyar Királyság
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Regnum Mariae Patrona Hungariae»
Гімн: Himnusz
Каралеўства Венгрыя ў 1920 (жоўтым) і 1941 (+ зялёным) гадах
Каралеўства Венгрыя ў 1920 (жоўтым) і 1941 (+ зялёным) гадах
< 
 >
1920 — 1944

Сталіца Будапешт
Мова(ы) Венгерскі
Афіцыйная мова венгерская мова
Грашовая адзінка Венгерская крона, Венгерскі пенгэ
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
 • 1 сакавіка 1920 - 15 кастрычніка 1944 Міклаш Хорці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Венгрыі Гісторыя Венгрыі

Венгрыя да венграў
Вялікая Маравія
Давенгерская Венгрыя
Перадгісторыя венграў
Сярэднявечча
Каралеўства
Асмана-венгерскія войны
Новы час
Асманская Венгрыя
Трансільванія
Габсбургі
Паўстанне Ракацы
Асманская Венгрыя
Рэвалюцыя 1848-1849 гадоў
Аўстра-венгерскае кампраміс
Транслейтанія
Найноўшы час
Першая Рэспубліка
Венгерская Савецкая Рэспубліка
Каралеўства
Другая Сусветная вайна
Дзяржава
Другая Рэспубліка
Народная Рэспубліка
Паўстанне 1956 года
Сучаснасць

Партал «Венгрыя»

Каралеўства Венгрыя (венг.: Magyar Királyság), Харцісцкая Венгрыя ў перыяд 1920—1944 гадоў існавала дэ-факта пад уладай рэгента Міклаша Хорці. Спробу Карла IV вярнуцца на трон атрымалася прадухіліць пад пагрозай вайны з суседнімі дзяржавамі, а таксама адсутнасцю падтрымкі з боку Хорці. Каралеўства Венгрыя была адной з дзяржаў Восі ў гады Другой сусветнай вайны, але ў 1944 годзе краіна была акупіравана нацысцкай Германіяй.

4 чэрвеня 1920 года паміж Венгрыяй і краінамі Антанты быў падпісаны Трыянонскі мірны дагавор, які замацаваў паваеннае становішча. Паводле яго Венгрыя пазбавілася 2/3 тэрыторыі.

6 жніўня 1919 года ўрад Венгерскай Савецкай Рэспублікі паў пад ударамі румынскіх войскаў, а яго кіраўнікі беглі ў Аўстрыю. У становішчы хаосу і безуладдзя на неакупіраванай румынскімі войскамі тэрыторыі Венгрыі была створана венгерская нацыянальная армія пад камандаваннем Міклаша Хорці. Яго войскі жорстка расправіліся з дэзарганізаванымі камуністычнымі сіламі, а 16 лістапада 1919 года ўвайшлі ў Будапешт.

Пасля вываду акупацыйных войскаў Румыніі ў 1920 годзе кааліцыя правых палітычных сіл аб'ядналася і вярнула Венгрыі канстытуцыйную манархію. Выбар новага караля быў затрыманы з-за грамадзянскай вайны і таму было прынята рашэнне абраць рэгента. Былы адмірал аўстра-венгерскага флоту Міклаш Хорці быў абраны рэгентам і заставаўся ім да падзення дзяржавы, стаўшы такім чынам унікальным у сваім родзе кіраўніком — «адміралам без флоту, рэгентам у каралеўстве без караля».

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Венгрыя далучылася да Германіі і Італіі падчас іх уварвання ў Югаславію ў 1941 годзе. Па выніках кампаніі Венгрыі было дазволена далучыць Бачку, рэгіён у Ваяводзіне, у якім пражывала значная колькасць сербаў, а таксама рэгіёны Прэкмур'е і Меджымур'е, якія мелі славенскае і харвацкае нацыянальныя большасці адпаведна. Іншыя прэтэнзіі да Харватыі былі спынены пасля стварэння Незалежнай Дзяржавы Харватыя, саюзнай нацысцкай Германіі і Румыніі супраць Савецкага Саюза. Асцерагаючыся ўмацавання Румыніі, венгерскі ўрад накіраваў войскі для падтрымкі Вермахта супраць Савецкага Саюза. Менавіта таму венгерскае войска панесла вялікія страты падчас Сталінградскай бітвы. У 1944 годзе, калі савецкія войскі ўжо хутка прасоўваліся на захад, Венгрыя вырашыла перайсці на бок саюзнікаў, каб пазбегнуць акупацыі. У адказ на гэта Германія адразу акупавала Венгрыю, а ўрад узначаліў стаўленік Германіі Ферэнц Салашы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны лёс каралеўства была канчаткова вырашаны — яно было скасавана, і замест яго ўтворана Венгерская Рэспубліка.

Перыяд кіравання Хорці акрэсліваўся шэрагам абставін, якія дазваляюць некаторым сучасным гісторыкам класіфікаваць перыяд яго кіравання як дыктатарскі. На думку іншых даследчыкаў, яго паўнамоцтвы працягвалі канстытуцыйныя паўнамоцтвы караля Венгрыі, прынятых раней падчас знаходжання краіны ва уніі з Аўстрыяй[1]. Знаходзячыся на пасадзе рэгента, Хорці меў паўнамоцтвы распускаць парламент краіны і прызначаць прэм'ер-міністра[1].

Пераемнасць у выпадку смерці або зрачэння Хорці не была заканадаўча замацаванай; меркавалася, што венгерскі парламент абраў бы новага рэгента або аднавіў бы Габсбургскае панаванне на чале з Ота фон Гасбургам. У 1942 годзе парламент краіны прызначыў сына Хорці, Іштвана, намеснікам рэгента і меркаваным пераемнікам. Невядома, ці з'яўлялася дадзеная акалічнасць спробай аднаўлення манархіі ў краіне; аднак Іштван Хорці загінуў добраахвотнікам на фронце і не змог стаць прызначаным на пасаду рэгента.

Першае дзесяцігоддзе кіравання Хорці адзначылася павелічэннем рэпрэсій супраць жыхароў Венгрыі. Так, для яўрэяў была ўстаноўлена квота на паступленне ва ўніверсітэты, былі легалізаваны цялесныя пакаранні. Пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Іштвана Бетлена была значна абмежаваная дэмакратыя: пад кантролем прэм'ера пачаліся маніпуляцыі над муніцыпальнымі выбарамі. яго партыя, Партыя адзінства, атрымала перамогу на паўторных выбарах. У галіне знешняй палітыкіБетлен адзначыўся, у прыватнасці, спробамі перагляду Трыянонскага дагавора. Але крызіс 19291931 гадоў прымусіў Бетлена сысці ў адстаўку.

Цягам гэтага перыяду ў Венгрыі так і не палепшыліся сацыяльныя ўмовы, а яўрэі працягвалі зазнаваць культурны ціск.

Цяжкое становішча ў краіне прымусіла Хорці зацвердзіць на пасадзе прэм'ер-міністра Дзьюла Гембеса — крайне правага палітыка. Ён паабяцаў захаваць палітычную сістэму, адмовіцца да антысемітызму і дазволіў членства некалькіх яўрэяў ва ўрадзе.

Падчас свайго знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра краіны, Гембес паспрыяў пераходу краіны ў аднапартыйную палітыку на ўзор тагачасных Італіі і Германіі. Ціск Германіі прымусіў Гембеса пачаць антысеміцкую палітыку, у прыватнасці, зацвердзіць г.зв. «яўрэйскія законы». Прыкладам, спачатку колькасць яўрэяў у шэрагу прафесіяў была абмежавана да 20%, потым яўрэі сталі абвінавачвацца дзяржаўнай прапагандай як вінныя ў эканамічным крызісе краіны.

У 1944 годзе Міклаш Хорці, асцерагаючыся наступу Савецкага Саюза, зняў з пасады апошняга пранацысцкага прэм'ер-міністра і аб'явіў пра ўстанаўленне антыфашысцкага ўрада, спрабуючы далучыцца да саюзнікаў і пазбегнуць акупацыі Савецкім Саюзам. Неўзабаве пасля гэтага нямецкія войскі ўварваліся ў Венгрыю, зрынулі Хорці і стварылі марыянетачны рэжым на чале з лідарам антысеміцкай пранацысцкай партыі Скрыжаваная стрэлы Ферэнцам Шаласі. Новы ўрад не скасоўваў манархію ў краіне, аднак часта выкарыстоўваў назву «Венгрыя» замест «Каралеўства Венгрыя»[2][3]. З мая па чэрвень 1944 года венгерскія ўлады дэпартавалі некалькі сотняў тысяч яўрэяў, якія памёрлі ў нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах. Пасля падзення рэжыму Шаласі быў сфарміраваны прасавецкі ўрад пад кіраўніцтвам Бела Міклаша, у студзені была сфарміравана Найвышэйшая Нацыянальная Рада, якая пераняла ўладу ад рэгенцтва.

Пры зацвярджэнні манархіі ў Венгрыі краіна зазнала эканамічны спад, бюджэтны дэфіцыт і высокую інфляцыю, якія былі выкліканы тэрытарыяльнымі стратамі ў выніку Трыянонскага дагавора[4]. У прыватнасці, Венгрыя страціла сельскагаспадарчыя і прамысловыя рэгіёны, што зрабіла краіну залежнай ад экспарту адпаведнай сыравіны і прадуктаў для падтрымкі эканомікі. Урад Бетлена здолеў у вызначанай ступені пераадолець эканамічны крызіс шляхам узяцця замежных крэдытаў, што дазволіла дасягнуць эканамічнай стабілізацыі ў пачатку 1920-х гадоў. У 1925 годзе была ўведзена новая валюта — пэнг'ё[4]. Прамысловая і сельскагаспадарчыя галіны зазналі рост, што дазволіла Венгрыі стаць паспяховым экспарцёрам у перыяд большае часткі 1920-х гадоў[4].

Пасля пачатку Вялікай дэпрэсіі эканамічны рост у краіне спыніўся і пачаў падаць, што асабліва ўзмоцнілася пры банкрутцтве аўстрыйскага банку Österreichische Creditanstalt[5]. З сярэдзіны 1930 да 1940 гг. венгерская эканоміка палепшылася шляхам паляпшэння адносін з Германіяй, аднак гэта стала прычынай залежнасці венгерскай эканомікі ад Германіі.

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на крокі ў бок нацыяналістычнае палітыкі, Венгрыя ў пачатку 1920-х гадоў у мэтах пазбягання мажлівых канфліктаў падпісала Трыянонскі дагавор, тым самым пагадзіўшыся на істотнае памяншэнне краіны: так, Трансільванія пераходзіла Румыніі (сучасны захад краіны), Верхняя Венгрыя (сучасная Славакія) і Закарпацце (Украіна) перайшлі ў склад Чэхаславакіі, Ваяводзіна апынулася ў складзе Дзяржавы сербаў, харватаў і славенцаў, а на захадзе сучаснай Харватыі была створана Вольная дзяржава Фіумэ.

Паступовае замацаванне палітыкаў правага толку на пасадзе прэм'ер-міністра Венгрыі прывяло краіну да аспрэчвання Трыянонскага дагавора і збліжэння з Італіяй і Германіяй, якія аспрэчвалі змены дзяржаўных межаў пасля I Сусветнай вайны. Прыкладам, італьянскі лідар Беніта Мусаліні імкнуўся да шчыльных сувязяў з Венгрыяй, у прыватнасці, падпісаўшы з ёй дагавор аб дружбе 5 красавіка 1927 года[5]. Дзьюла Гембес быў адкрытым прыхільнікам фашысцкіх лідараў[5]. Гембес спрабаваў наладзіць шчыльнейшае супрацоўніцтва з Італіяй і Германіяй, выступаючы пасярэднікам між Італіяй і Германіяй, якія ледзь не прыйшлі да канфлікту па пытанні незалежнасці Аўстрыі. Гембес у канчатковым рахунку ў канцы 1930-х гадоў пераканаў Мусаліні прыняць анексію Аўстрыі Гітлерам[5]; на думку некаторых даследчыкаў, менавіта Гембес стварыў тэрмін «вось» для прарайхаўскіх дзяржаў, які адразу быў выкарыстаны Італіяй і Германіяй для стварэння тэрміну рымска-берлінская вось[5]. Незадоўга да Другой сусветнай вайны Венгрыя скарысталася сваімі цеснымі сувязямі з Трэцім Рэйхам для ўхвалення Гітлерам анексіі поўдню Славакіі і Закарпацця, а таксама ўхвалення вызначаных венгерскіх тэрытарыяльных прэтэнзій паводле Венскіх арбітражаў.

Зноскі

  1. а б Sinor, Denis. History of Hungary. — London: George Allen and Unwin Ltd., 289.
  2. Budapesti Közlöny, 17 кастрычніка 1944
  3. Hivatalos Közlöny, 27 студзеня 1945
  4. а б в Sinor, Denis. History of Hungary. — London: George Allen and Unwin Ltd., 290.
  5. а б в г д Sinor, Denis. History of Hungary. — London: George Allen and Unwin Ltd., 291.