Кашалі (Пухавіцкі раён)
Вёска
Кашалі
|
Кашалі́[1] (трансліт.: Kašali, руск.: Кошели) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Мар'інай Горкі, 45 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку XX ст. вядома як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 года - ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас імя "Ягорава", працаваля кузня і ваўначоска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2].
З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- На пачатку XX ст. - 16 двароў, 60 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 - 54 двары, 97 жыхароў.
- 2009 год — 13 жыхароў[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Васілевіч Баравік - беларускі вучоны-эканаміст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх