Перайсці да зместу

Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
руск.: Никита Сергеевич Хрущёв
генеральны сакратар ЦК КПСС
14 верасня 1953 — 14 кастрычніка 1964
Папярэднік Іосіф Вісарыёнавіч Сталін
Пераемнік Леанід Ільіч Брэжнеў
Кіраўнік урада СССР[d]
27 сакавіка 1958 — 14 кастрычніка 1964
Папярэднік Мікалай Аляксандравіч Булганін
Пераемнік Аляксей Мікалаевіч Касыгін
першы сакратар Камуністычнай партыі Украіны[d]
26 снежня 1947 — 19 снежня 1949
Папярэднік Лазар Майсеевіч Кагановіч
Пераемнік Leonid Melnikov[d]

Нараджэнне 3 (15) красавіка 1894[1]
Смерць 11 верасня 1971(1971-09-11)[2][3][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ніна Пятроўна Хрушчова[d] і Efrosinya Khrushcheva[d]
Дзеці Сяргей Мікіціч Хрушчоў[d], Леанід Мікіціч Хрушчоў[d], Юлія Мікіцівна Хрушчова[d], Rada Adzhubey[d] і Elena Mykytivna Evreinova(Khrushcheva)[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[7]
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна  — 1948/01/23 Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»
Медаль «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1959

Замежныя:

Ордэн Георгія Дзімітрава
Ордэн Георгія Дзімітрава
Ордэн Белага льва 1 ступені
Ордэн «Каралі Ніла»
Ордэн «Каралі Ніла»
Кавалер ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія 1 ступені
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (19531964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. З пачатку 1920-х гадоў на кіроўнай партыйнай рабоце ва Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).

З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і ва Украіне.

У 2-ю сусветную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).

3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).

З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.

Аўтар мемуараў.

На чале партыйнага і дзяржаўнага апарату

[правіць | правіць зыходнік]

М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).

У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пачатку 1960-х гадоў больш як на 3 млн чал., прапанаваны ў 1962 годзе савецкі праект дагавора пра ўсеагульнае і поўнае раззбраенне), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс вакол Заходняга Берліна ў 1961 годзе, Карыбскі крызіс 1962 года).

Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пачатку 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Новодевичье кладбище
  6. https://epoisk.ru/burmsk/?gid=2606353806
  7. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.