Новасібірск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Новасібірск
руск.: Новосибирск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1893
Першая згадка
Плошча
500 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 625 631 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 383
Паштовы індэкс
630000–630992, 901073, 901077
Афіцыйны сайт
Новасібірск на карце Расіі
Новасібірск (Расія)
Новасібірск
Новасібірск (Расія)
Новасібірск

Новасібірск (руск.: Новосибирск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новасібірскай вобласці, цэнтр Сібірскай федэральнай акругі. Стаіць на рацэ Об. Заснаваны ў 1893 годзе. Горад з 1903 года. З 1895 па 1925 гады называўся Нова-Нікалаеўск (пры савецкай уладзе пісалася Нованікалаеўск). У 1925—1930 гадах — цэнтр Сібірскага края.

Новасібірск — буйнейшы прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтр Сібіры, знаходзіцца за 3303 км ад Масквы. Размешчаны на Прыобскім плато, якое прымыкае да даліны ракі Об, ля вадасховішча, якое было ўтворана плацінай Новасібірскай ГЭС.

Новасібірск — трэці горад у Расіі па колькасці насельніцтва (1 633 тыс. чал.) пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Клімат кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +0,2oC. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі. У горадзе значная колькасць ВНУ і каля паўсотні навукова-даследчых інстытутаў (у асноўным яны сканцэнтраваны ў Акадэмгарадку — частцы Савецкага раёна Новасібірска, якая размешчана на адлегласці каля 20 км ад асноўнага гарадскога контуру).

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вакзал Новасібірск-Галоўны

З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн і Новасібірскі трамвай.

У горадзе ёсць тры аўтамабільныя масты праз Об — Дзімітраўскі, Акцябрскі, Бугрынскі. Дадатковая пераправа — праз плаціну ОбГЭС. Вядзецца будаўніцтва чацвёртага моста ў створы вуліц Іпадромскай і Станцыйнай (групай «ВІС»[3][4]). У Новасібірскім раёне каля пасёлка Мочышча знаходзіцца паўночны мост праз Об, ён выкарыстоўваецца транзітным транспартам і жыхарамі Новасібірска для выезду з горада. У межах горада размешчаны 2 вялікія аўтамабільныя масты праз раку Іня.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]