Парк Чалюскінцаў
Парк Чалюскінцаў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк культуры і адпачынку[d] |
Плошча | 78 га |
Дата заснавання | 1928 |
Размяшчэнне | |
53°55′19″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Метро | Парк Чалюскінцаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парк Чалюскінцаў — парк культуры і адпачынку ў Мінску, створаны на месцы леса Ваньковіча, названы ў гонар чалюскінцаў. Плошча парку складае 78 гектараў, частку яго займаюць атракцыёны. Побач з ім знаходзяцца Дзіцячая чыгунка, Батанічны сад, станцыя метро Парк Чалюскінцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней на месцы парку размяшчаўся лясны масіў, які называлі «Камароўскі лес», ці Лес Ваньковіча, таму першапачаткова планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк Чалюскінцаў у гонар удзельнікаў савецкай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін», якая скончылася затапленнем судна і эвакуацыяй.
Месца масавых рэпрэсій
[правіць | правіць зыходнік]Паводле кнігі ўспамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зняволеных Мінскай турмы НКУС[1].
Тэрыторыя сённяшняга парку перад Другой сусветнай вайной знаходзілася па-за межамі Мінску. У гэтай мясцовасці з канца 1920-х гг. знаходзілася закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася АДПУ. З таго часу і да прыходу нямецкіх войскаў летам 1941 г. там адбываліся пакаранні смерцю і пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Паводле меркавання гісторыкаў большая частка расстраляных тут людзей была пакарана смерцю да стварэння месца расстрэлаў у Курапатах пад канец 1920-х і ў пачатку 1930-х гг. Дакладная лічба ахвяр палітычнага пераследу, якія пахаваныя тут, невядомая, мяркуецца, што яна складае некалькі тысяч. У непасрэднай блізкасці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гг. быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасля Другой сусветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.[2]
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сённяшняга парку знаходзіўся лагер ваеннапалонных, створаны Вермахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы былі закапаны ў ананімных брацкіх магілах[2].
Пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вызвалення Мінска ў 1944 г. тэрыторыя лагера была далучана да Парку Чалюскінцаў. Парэшткі забітых падчас ваенных гадоў людзей былі перанесены ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магілаў, створаных НКУС. У 1955 г. у гонар загінулых чырвонаармейцаў створаны мемарыял, магілы абкладзеныя камянямі[2].
У 1990 годзе па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту, Мартыралогу Беларусі і пісьменніка Васіля Хомчанкі была пабудавана невялікая капліца ахвярам АДПУ/НКУС. Спраектаваны паводле распрацовак Уладзіміра Слабодчыкава мемарыяльны знак вышынёй у два метры зроблены з дрэва, у яго цэнтры знаходзіцца чатырохканцовы крыж.[2]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Атракцыён "Фараон"
-
Фантан, упадабанае месца ў спякоту
-
Дзіцячыя каруселі
-
Атракцыён "Лятучая лаўка"
-
Атракцыён "Амерыканскія горкі"
-
Мясцовы жыхар
Зноскі
- ↑ Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ: Аповесць / Укладанне А.У.Жынкіна, Ю.Р.Чудзіна; Прадм. А. В.Бяляцкага; Паслясл. А. А. Дышлевіча. - Мн.: Маст. літ., 1994. - 238 с., партр. ISBN 5-340-01311-1.
- ↑ а б в г Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі / пад. рэд. Анны Камінскі. — 2011. — С. 116. — 278 с. Архівавана 11 чэрвеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Парк Чалюскінцаў на Вікісховішчы |
- Парк Чалюскінцаў у Мінску
- Гісторыя парку (руск.)
- Карта минских репрессий. 10 страшных мест, связанных с НКВД // kyky.org (руск.)
- Парк Чалюскінцаў на сайце «Архіварта»