Пераяслаўскае княства
Гістарычная дзяржава | |
Пераяслаўскае княства | |
---|---|
|
|
1054 — 1362
|
|
Сталіца | Пераяслаў |
Мова(ы) | старажытнаруская |
Рэлігія | праваслаўе |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераяслаўскае княства — удзельнае княства Рурыкавічаў XI—XIV стагоддзяў, размяшчалася на мяжы са стэпам на левым беразе Дняпра. Княства было населена севяранамі і, часткова, улічамі[1]. Сталіца княства -- Пераяслаў.
Гісторыя княства
[правіць | правіць зыходнік]Пераяслаўскае княства служыла шчытом Кіева ад нападаў стэпавікоў, займала тэрыторыю па Трубежы, Супою і Суле да Ворсклы, распасціраючыся да вярхоўяў гэтых рэк. На паўночным захадзе яно прылягала да кіеўскіх уладанняў на левым боку Дняпра; паўднёвая мяжа змянялася адпаведна ходу барацьбы Русі са стэпавымі плямёнамі (ад Сулы ў сярэдзіне XI стагоддзя да Самары ў канцы XII стагоддзя[2]).
Па раздзеле Яраслава Мудрага Пераяслаўскае княства, да якога тады належала і Растова-Суздальская зямля, дасталася Усеваладу Яраславічу. У канцы XI стагоддзя, у эпоху барацьбы Уладзіміра Манамаха са Святаславічамі, да Пераяслаўскага княжання належала таксама вобласць левага прытоку Сейма, Выра, з горадам Вырам, або Выравам. З часоў Манамаха яно часам лічылася ступенню да княжання ў Кіеве[заўв 1].
Усевалад Ольгавіч жадаў адняць Пераяслаўскае княства ў Андрэя Уладзіміравіча, але пацярпеў няўдачу (1140), і Пераяслаўскае княства засталося ў родзе Манамаха. Падчас барацьбы Ізяслава Мсціславіча з Юрыем Далгарукім яно пераходзіла то да сына Ізяслава, то да сына Юрыя, але затым адасобілася ад Кіева. Пасля Глеба Юр'евіча ў Пераяславе сядзеў яго сын Уладзімір (1169—1187), згаданы ў «Слове пра паход Ігараў».
У часы перавагі над Кіевам суздальскіх князёў яны пасылалі ў Пераяслаў сваіх сыноў і братоў: Усевалад Вялікае гняздо — Яраслава Мсціславіча, сына Яраслава (1201), Юрый Усеваладавіч — брата Уладзіміра (1213—1215), потым Святаслава (1228).
3 сакавіка 1239 года Пераяслаў быў узяты манголамі. У канцы 1245 года сучаснікі адзначаюць Пераяслаў пад уладай Залатой Арды.
У пачатку XIV стагоддзя, з падзеннем улуса Нагая, у Кіеве і Пераяславе замацаваліся нашчадкі пуціўльскіх князёў, і Пераяслаўскае княства (як і Пасем'е) увайшло ў склад Кіеўскага княства. У пачатку 1320-х гадоў Гедзімін разграміў рускіх князёў у бітве на рацэ Ірпень, пераяслаўскі князь Алег загінуў, паўднёвая Русь патрапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага, хоць у ёй працягвалі згадвацца ардынскія баскакі.
У 1363 годзе пасля пачатку «вялікай замятні» у Ардзе і перамогі Альгерда над трыма ардынскімі князямі паўночнага Прычарнамор'я Пераяслаўскае княства, як і ўся Паўднёвая Русь, апынулася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да з'яўлення ў Пераяславе казацтва ў XV—XVI стст. звестак пра стан былога Пераяслаўскага княства вельмі мала.
Спіс князёў пераяслаўскіх
[правіць | правіць зыходнік]- Усевалад Яраславіч (1054—1073)
- Расціслаў Усеваладавіч (1078—1093†)
- Уладзімір Усеваладавіч Манамах (1094—1113)
- Святаслаў Уладзіміравіч (1113—1114)
- Яраполк Уладзіміравіч (1114—1132)
- Усевалад Мсціславіч (1132)
- Юрый Уладзіміравіч Далгарукі (1132)
- Ізяслаў Мсціславіч (1133)
- Вячаслаў Уладзіміравіч (1134)
- Юрый Уладзіміравіч Далгарукі (паўторна) (1135)
- Андрэй Уладзіміравіч Добры (1135—1141)
- Ізяслаў Мсціславіч (паўторна) (1141—1146)
- Мсціслаў Ізяславіч (1146—1149)
- Расціслаў Юр'евіч (1149—1151)
- Мсціслаў Ізяславіч (паўторна) (1151—1154)
- Глеб Юр'евіч (1154—1169)
- Уладзімір Глебавіч (1169—1187)
- Яраслаў Мсціславіч Чырвоны (1187—1199)
- Яраслаў Усеваладавіч (1200—1206)
- Міхаіл Усеваладавіч (1206)
- Уладзімір Рурыкавіч (1206—1213)
- Уладзімір Усеваладавіч (1213—1215[заўв 2])
- Усевалад Канстанцінавіч (1227)
- Святаслаў Усеваладавіч (1228—?[заўв 3])
…
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гл. Усевалад Мсціславіч (князь наўгародскі)
- ↑ Да палавецкага палону[3]
- ↑ Затым пад 1234, 1238 і далей згадваецца на поўначы
- ↑ З пуціўльскай галіны Ольгавічаў, загінуў у бітве на Ірпені
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Голубовский П. В. История Северской Земли до половины XIV столетия — К.: Университетская типография И.И. Завадского, 1881. 209 с.
- ↑ Рыбаков Б. А. Рождение Руси
- ↑ Соловьёв С. М. История России с дневнейших времён