Перайсці да зместу

Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пратасаўшчына
Капліца-пахавальня Шастоўскіх
Капліца-пахавальня Шастоўскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пратасаўшчына на карце Беларусі ±
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)

Прата́саўшчына[1] (трансліт.: Pratasaŭščyna, руск.: Протасовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 69,5 км ад Мінска.

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Аскерак. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі засценак у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «13 Кастрычніка».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя М. І. Калініна, 3-я Мінская імя С. М. Будзённага, «Буравеснік».

Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[2], з 1 красавіка 1960 года да 5 мая 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[3].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4].

  • 1897 год — 10 двароў, 59 жыхароў
  • пач. ХХ ст. — 17 двароў, 179 жыхароў
  • 1917 год — 33 двары, 162 жыхары
  • 1999 год — 36 жыхароў
  • 2002 год — 17 двароў, 28 жыхароў
  • 2009 год — 20 жыхароў[5]
  • 2010 год — 20 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  • Пратасаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 170. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Protasowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 67.